Грамадства2121

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»

«Я палез у наш чацік, у якім усё абмяркоўвалася, і хачу сказаць, што не рандомна Вольга Сямашка атрымала для праверкі гэты фонд».

Вольга Сямашка. Фота: фэйсбук

У аўтарскім праекце рэдактараў Reform.news «Саша, что ты несёшь?!» яго аўтары — Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка — абмеркавалі тое, што Альянс расследвальнікаў Беларусі заступіўся за Вольгу Сямашка і «напісаў, што ўсё гэта няпраўда».

Па словах Атрошчанкава, ён два разы прачытаў матэрыял і не зразумеў, што няпраўда.

«Аргумент мне спадабаўся: «Мы не знайшлі доказаў, што муж Сямашкі працуе ў нейкай сілавой структуры», — дзеліцца мужчына.

Нагадаем, што муж Сямашкі Фёдар Гарбачоў мае пашпарт прыкрыцця.

«Наша Ніва» звяртала ўвагу на той факт, што жанчына пасля «Марафону салідарнасці» праводзіла аўдыт фонду «Разам» і такім чынам мела доступ да ўразлівай інфармацыі. Праз некалькі тыдняў пасля аўдыту «Разам» аднаго з людзей, згаданых у спісе, арыштавалі ў Беларусі.

Фёдар Паўлючэнка заўважыў, што разам з Вольгай Сямашкай уваходзіў у назіральную раду Марафона. Альянс расследвальнікаў папрасіў двух іншых удзельнікаў назіральнай рады — галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова і былога супрацоўніка «Белсата» Ігар Кулея — расказаць, якім чынам размяркоўваліся для аўдыту фонды, якія атрымалі грошы ад Марафону.

«І там Свярдлоў, па-мойму, ці хто там [сказаў] тыпу рандомна-рандомна, выпадкова гэта ўсё [адбывалася]. Што нібыта павінна пацвердзіць, што фонд «Разам» Сямашка атрымала выпадкова, што яна не выбірала, які фонд канкрэтна хоча правяраць», — кажа Паўлючэнка.

«Я палез (…) у наш чацік, у якім усё абмяркоўвалася, і хачу сказаць, што не рандомна Вольга Сямашка атрымала для праверкі, для аўдыту фонд «Разам». Яна хацела менавіта гэты фонд», — сцвярджае Паўлючэнка.

Па словах мужчыны, ён не можа сказаць, чым было абумоўлена такое жаданне.

«Альянс расследвальнікаў гэта [расследаванне] зрабілі, таму што яны сапраўды цярпяць рэпутацыйныя выдаткі, бо Вольга Сямашка з імі супрацоўнічала. (…) Альянс паспрабаваў абяліць сябе ў тым ліку, даказваючы, што Вольга Сямашка не вярблюд. Але атрымалася так сабе», — дадае Паўлючэнка.

Каментары21

  • Лосiк
    31.05.2025
    Ну вось каму гэта можа быць цікава, усе гэтыя дробныя разборкі нейкіх ноўнэймаў? Навошта нам пра гэта ведаць, ды яшчэ і вывешваць у топ навін?

    Дробнатраўчатыя разборкі і грызня нікому не цікавых персанажаў, пра якія 99% беларусаў не ведае і ведаць не хоча. Паскудства і абсалютнае выдаленне ад народа, Бастыён Беларушчыны.
  • Дзе адказы на асноўныя пытанні?
    31.05.2025
    Дзе адказы на асноўныя пытанні?, дык у вас жа напісана, што да яго прыйшлі па справе Ineedhelp - гэта гучная гісторыя была. Прычым тут аўдыт ад гэтай верагоднай агенткі іншага фонда?
    І чаму вы не адказваеце на пытанні пра хаванне інфармацыі ад грамадства Вячоркам? Гэта нашмат большае злачынства, чым менне мужа-агента. Зеркала чакала месяцамі адказаў на свае пытанні - у вас іх увогуле, відаць, няма да гэтых асобаў.
  • Дык гэта
    31.05.2025
    А што з пашпартам рабіць будзем?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Усе навіны →
Усе навіны

Саша Раманава набыла дом у Ірландыі за 370 тысяч еўра24

«Беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія»

Кіраўнік Генштаба Польшчы: Беларусь хавае забойцу нашага вайскоўца. Рана ці позна ён паўстане перад судом4

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны18

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць