Грамадства2323

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»

Падчас паездкі ў Любанскі раён Лукашэнка які ўжо раз закрануў дэмаграфічную праблему ў Беларусі. Падчас наведвання будаўніцтва горна-ўзбагачальнага комплексу ў Любанскім раёне ён сярод іншага панаракаў, што ў Беларусі цяпер ужо зусім не тыя не толькі жанчыны, але і мужчыны.

Скрыншот з відэа

Звяртаючыся да былога кіраўніка «Беларуськалія» Івана Галаватага, які цяпер прысутнічае сярод кіраўніцтва новага аб'екта, Лукашэнка сказаў:

«Дзяўчаты нараджаць не хочуць. Цяпер мы будзем думаць пра новыя меры падтрымкі шматдзетных і іншых сем'яў. Не толькі жыллё. Хоць я думаў — жыллё пабудуем, усе пабягуць нараджаць. Нічога падобнага. Не трэба жыллё, усё гэта…

Ну, не ўсе, ёсць нармальныя жанчыны, якія нараджаюць. Ды і мужыкі ўжо, бачыш, стапталіся мужыкі. Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма, як зерне вышукваем».

Дарэчы, Іван Галаваты, якога Лукашэнка залічыў да аднаго з сабой пакалення, нарадзіўся 15 чэрвеня 1976 года, то-бок ён за Лукашэнку маладзейшы амаль на 22 гады. Старэйшы сын Лукашэнкі фактычна равеснік Галаватага і нават на некалькі месяцаў старэйшы — ён нарадзіўся 28 лістапада 1975 года. 

Панаракаўшы на «не тых» у параўнанні з ранейшымі жанчын і мужчын, Лукашэнка кінуўся ў развагі пра тое, што пры кожным прадпрыемстве, якое будуецца, павінна стварацца добрая сацыяльная інфраструктура — толькі без перабору з колькасцю людзей, каб у выніку не агаліць вёску, дзе не будзе каму працаваць.

Пры гэтай нагодзе Лукашэнка не ўтрымаўся, каб не кінуць камень у агарод мінчукоў, на якіх даўно мае крыўды:

«Не проста як у Мінску будуем-будуем-будуем-будуем — і што толку? Панабудавалі, а пасля людзі прыходзяць і кажуць: «Ну вось мы тут жывём, нам патрэбна праца». І нам даводзіцца хімічыць. Атрымліваецца, не карова да сена ідзе, а сена да каровы. Таму — арэнднае жыллё пад вытворчасць. […] Тады будзе толк у краіне».

Каментары23

  • Ёсік
    23.05.2025
    Ну і добра, што мужчыны зараз на цябе не падобныя, нятрэба мазаічным на волі быць, такія павінны лячэньне праходзіць у адмысловых медычных установах. І ўсе задаволеныя, іх прыніжаюць, а яны галовамі машуць ды шыямі ківаюць. Доўбні, на колькі ж сябе трэба не паважаць, каб ля гэтага кныра стаяць і слухаць яго дуркаватыя прамовы.
  • Аскольд
    23.05.2025
    сипатый клоун не может понят, что зачем рожать там, где завтра (условно) заберут твоего ребенка и отправят штурмовать никому не нужные посадки. Или завтра придут и скажут, что ты где то лайк не там поставил и тебя посадят на лет 6, а детей изымут. У сипатого всегда были проблемы с причинно-следственными связями.
  • Вышэй за бога
    23.05.2025
    О, божухна, які мужшчыншчына.

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17

У Беларусі ўжо +30°С

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру2

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць