Грамадства66

Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў!

Паводле слоў мужчыны, ён шмат гадоў карыстаўся паслугай «Unlim за мяжой», піша Onliner.by.

«Гэты тарыф пазіцыянуецца як паслуга, што дае безлімітны інтэрнэт у пэўных сетках-партнёрах за мяжой без дадатковых спісаў, акрамя кошту самой паслугі. Больш за тое, ў апісанні гаворыцца, што гэтая паслуга — «Без непрадбачаных выдаткаў» і што ў выпадку падключэння да сеткі, якая не з’яўляецца партнёрскай, інтэрнэт аўтаматычна блакуецца», — кажа абанент.

І працягвае: «Акрамя таго, у раздзеле «Важна ведаць» пазначана, што паслуга не дзейнічае ў Ганконгу, Макаа, Тайвані і Палесціне — і ў гэтых выпадках дзейнічае базавая тарыфікацыя інтэрнэту (Дубай не згадваецца)».

Што менавіта адбылося?

Малады чалавек адказвае: нядаўна (8 сакавіка) у яго быў транзітны рэйс у Дубаі. «Мне трэба было ўсяго толькі зайсці ў сетку на некалькі хвілін, каб заказаць кветкі дзяўчыне. Як жа я здзівіўся, калі пасля вяртання пабачыў баланс — мінус 10 000 рублёў!» — сцвярджае чытач, прыкладаючы скрыншот з мабільнага дадатку.

Паводле яго слоў, падчас візіту ў офіс МТС яму адказалі, што «Unlim за мяжой» у Дубаі не працуе, і, адпаведна, дзейнічаюць стандартныя (вельмі высокія) тарыфы.

Абанент робіць акцэнт: «На афіцыйным сайце МТС пазначана: калі падключаешся да сеткі, якая не з’яўляецца партнёрам, то доступ у інтэрнэт блакуецца. Ніякага блакавання не адбылося. Таксама ў СМС-паведамленні, якое я атрымаў па прыездзе ў Дубай, не было ніякай інфармацыі і/ці папярэджання».

Разам з тым малады чалавек не адмаўляе, што мог не да канца азнаёміцца з умовамі паслугі «Unlim за мяжой», — згодна з інфармацыяй на сайце МТС, ААЭ не ўваходзіць у спіс краін, у якіх яна аказваецца.

У размове з чытачом таксама высветлілася: пасля ён напісаў заяву ў МТС з просьбай перагледзець суму, і ў выніку, паводле яго слоў, аплаціў [перагледжаны] доўг у памеры 1500 рублёў.

«Я вопытны падарожнік, які шмат разоў чытаў пра падобныя сітуацыі ў іншых людзей, падключыў усе неабходныя налады — і ўсё адно апынуўся ў даўгах», — падсумаваў суразмоўца.

Яшчэ два выпадкі з «мінусамі» ад 3,4 да 6,6 тысячы рублёў

У рэдакцыю напісалі яшчэ два абаненты — на гэты раз аператара А1 — з даволі буйнымі «мінусамі» на рахунку.

Першы выпадак адбыўся з чытачом, які, паводле яго аповеду, у студзені сёлета накіроўваўся ў Індыю, падключыўшы паслугу «Роўмінг Топ 1 ГБ» на тэрыторыі Расіі. Але па прылёце ў краіну прызначэння (Індыю) яму «прыйшло паведамленне, што запазычанасць складае 3451 рубель».

Важна: абанент «часткова прызнае сваю віну, што павінен быў лепш вывучыць пытанне пра роўмінг» — Індыя, зыходзячы з інфармацыі на афіцыйным сайце А1, не ўваходзіць у спіс краін, у якіх дзейнічае паслуга.

Разам з тым пазней абанент, паводле яго слоў, звярнуўся ў кампанію з просьбай перагледзець «доўг», пасля чаго «супрацоўнік кампаніі А1 прапанаваў аплаціць 10%, а астатняе — у растэрміноўку на дзевяць месяцаў». Аднак чытач сцвярджае, што з’яўляецца шматдзетным бацькам, які выхоўвае дзіця-інваліда, і ў дадзены момант не мае магчымасці аплачваць суму.

Другі выпадак адбыўся з чытачом, «які паляцеў у Тайланд на зімоўку». Абанент, які прадставіўся спартсменам-блогерам, кажа, што «па прылёце скарыстаўся роўмінгам для навігатара і Telegram без падключэння тарыфаў». «Да канца дня выпадкова заўважыў, што ўтварыўся доўг у 3000 рублёў, пасля чаго адразу адключыў інтэрнэт. Па прыездзе на вілу выявіў, што кожныя паўгадзіны сума доўгу расце на 500—700 рублёў, і такім чынам налічылася 6600 рублёў запазычанасці», — заключае абанент.

У размове мужчына таксама дадаў: «Уключыў інтэрнэт-роўмінг па прылёце на месца, без загадзя актываванай паслугі». (Гаворка пра роўмінг-пакет інтэрнэт-трафіку.) Абанент гэтага не адмаўляе, але сцвярджае: на наступны дзень пасля звароту ў падтрымку яму «прапанавалі знізіць суму да 1300 рублёў, на што ён і згадзіўся».

Каментары6

  • biba
    11.04.2025
    в дубае нет бесплтаного публичного вай фая?
  • Žvir
    11.04.2025
    biba, i heta ū aeraporcie !
  • Сигизмунд
    11.04.2025
    Меня поражает "является многодетным отцом, воспитывающим ребенка-инвалида, и в данный момент у него нет возможности оплачивать сумму."А на Индию где деньги взял?!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць