Усяго патроху2828

Дачка дэпутата з Ашмян трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага яна кінула неўязнога хлопца

Студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ расказала, чаго ёй каштавала жаданне пайсці ў чыноўніцы — выглядае, што давялося паставіць кропку ў гісторыі кахання.

Фота: juliatrepachko / Instagram

Юлія Трапачка, студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ з Ашмянаў, апублікавала ў сацсетцы Threads пост пра тое, што трапіла на дзяржслужбу. Для гэтага дзяўчыне прыйшлося зрабіць няпросты выбар:

«Ён жыве ў Польшчы і не можа прыязджаць у Беларусь, бо тут армія. Я паступаю на дзяржслужбу і: «Ну вы ж разумееце, што ўсе выезды ў Еўрасаюз вам закрытыя?» — «Так, разумею». 

А кажуць, лёс не можа развесці людзей».

Фота: juliatrepachko / Threads

Юлія паступіла ў БДУ ў 2021 годзе. Выглядае, што цяпер яна сканчвае вучобу і зможа нарэшце працаваць чыноўніцай.

У каментарах дзяўчына трошкі больш расказала пра сваю матывацыю. Юлія кажа, што дзяржслужба — яе мара з дзяцінства. Паводле дзяўчыны, на хлопца, пра якога яна піша, заведзеная крымінальная справа, і Юлія называе гэта яго выбарам.

Магчыма, Юлія так ставіцца да дзяржслужбы, таму што на яе паўплываў прыклад бацькі. Уладзімір Трапачка — член Ашмянскага райсавета дэпутатаў. Таксама кіраўнік офіса №404 «БПС-банка» ў Смаргоні.

Юлія з бацькамі. Фота: juliatrepachko / Instagram

Забарона падарожнічаць па Еўропе Юлію быццам не пужае: яна кажа, што ўжо жыла там і ёй не спадабалася. Дзяржслужба ёй падаецца крокам да стабільнасці:

«Я ўсё-ткі абяру будучыню і ў далейшым каханне, а не каханне без будучыні ў чужой краіне».

Меркаванні ў каментарах падзяліліся. Некаторыя карыстальнікі падтрымалі Юлію — маўляў, малайчына, трэба думаць пра сябе. Але многія не разумеюць такі выбар:

«Вы юрыдычны сканчваеце і ідзяце на дзяржслужбу? МУС ці пракуратура? Можа, і на таго самага хлопца крымінальную справу заводзіць будзеце? Вось так жыццё развяло дык развяло. Нават не ведаю, каму тут спачуваць».

«Гэта не лёс, гэта нелюбоў».

«У лёса ёсць канкрэтныя імя, прозвішча, імя па бацьку і кіпцюры, як у кракадзіла».

«Падтрымліваю вашага маладога чалавека. Слушны выбар ён зрабіў — і што эміграваў, і што пакінуў вас».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары28

  • Лукашымз галаўного мозгу
    04.04.2025
    Застаецца толькі парадавацца за хлопца, што ўсё так скончылася.
  • 1863
    04.04.2025
    дэпутат якого нiхто не абiрау )) удалыя дзеткi
  • Дзя
    04.04.2025
    Пашанцавала хлопцу

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць