Свет55

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетцы TruthSocial, што ягоная тэлефонная размова з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 18 сакавіка, была «вельмі добрай і прадуктыўнай».

Дональд Трамп. Фота: Pool via AP

«Мая сённяшняя тэлефонная размова з прэзідэнтам Расіі Пуціным была вельмі добрай і прадуктыўнай. Мы дамовіліся пра неадкладнае спыненне агню ва ўсіх энэргетычных і інфраструктурных аб'ектах, разумеючы, што мы будзем працаваць хутка, каб дамагчыся поўнага спынення агню і, у канчатковым выніку, канца гэтай жудаснай вайны паміж Расіяй і Украінай», — напісаў Трамп.

Пры гэтым ён які ўжо раз падкрэсліў, што «гэтая вайна ніколі б не пачалася», калі б ён «быў прэзідэнтам».

«Абмяркоўваліся многія элементы дамовы аб міры, уключаючы той факт, што гінуць тысячы жаўнераў, і як прэзідэнт Пуцін, так і прэзідэнт Зяленскі хацелі б, каб гэта скончылася. Гэты працэс цяпер у поўнай сіле і дзеянні, і мы, спадзяюся, дзеля чалавецтва выканаем гэтую працу», — напісаў Трамп. 

Раней з'яўлялася інфармацыя, што найбліжэйшы час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер правесці размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расказаць яму пра сваю размову з Пуціным, але пакуль што пра выкананне гэтага намеру не паведамлялася. 

Зяленскі цяпер знаходзіцца з візітам у Фінляндыі, дзе асноўнай тэмай яго перамоў, як і ў іншых краінах-саюзніцах, з'яўляецца дапамога Украіне ў супрацьдзеянні расійскай агрэсіі.

«Еўропа павінна быць за сталом перамоў, і ўсё, што тычыцца бяспекі Еўропы, павінна вырашацца разам з Еўропай», — заявіў ён падчас гэтага візіту.

У заявах, выдадзеных Крамлём і Белым домам пасля размовы Пуціна з Трампам, пра ўдзел у перамовах аб міры прадстаўнікоў Еўрасаюза, як і самой Украіны, не згадваецца.

Каментары5

  • Filipp
    18.03.2025
    Answer, А якія дасягненні, прымусіў Путіна аддаць загад не бамбіць энергетыку Ўкраіны на 30 дзён!
  • Churchill
    18.03.2025
    будзе ён сядзець
  • 1.
    19.03.2025
    Калі адзін прымушае другога чакаць гадзіну, а потым абодва кажуць, што ўсё супер... Ёсць разуменне ў абодвух аб тым, што адбываецца, ёсць варыянты мадэлявання магчымых будучых падзей і вынікаў ад памылак. ЗША не дапамагаюць Украіне не таму, што не хочуць, а таму, што не могуць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць