Свет2626

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Паводле паведамлення прэс-службы Крамля, Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам. Гэта пацвярджае таксама рэліз Белага дома.

Пуцін і Трамп падчас сустрэчы ў чэрвені 2019 года. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Акрамя таго, Пуцін адзначыў сур'ёзныя рызыкі, звязаныя з «недамоваздольнасцю» ўладаў Украіны, якія ўжо, маўляў, неаднаразова сабатавалі і парушалі дасягнутыя дамоўленасці.

Як паведамляе Крэмль, Пуцін пазначыў «шэраг істотных момантаў», якія тычацца кантролю за спыненнем агню на ўсёй лініі баявога сутыкнення, а таксама выказаўся пра неабходнасць «спынення прымусовай мабілізацыі» ва Украіне і пераўзбраення УСУ. Таксама расійскі прэзідэнт назваў «ключавой умовай для недапушчэння эскалацыі» поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і абмену разведвальнай інфармацыяй з Кіевам. 

Пуцін таксама праінфармаваў прэзідэнта ЗША, што 19 сакавіка паміж расійскім і ўкраінскім бакамі будзе зроблены абмен палоннымі ў фармаце 175 на 175. Расія ў якасці «жэсту добрай волі» перадасць Кіеву 23 цяжка параненых украінскіх вайскоўцаў.

Пуцін у гутарцы з Трампам пацвердзіў «прынцыповую прыхільнасць» да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. Прэзідэнты пацвердзілі намер працягнуць намаганні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і дамовіліся заставацца ў кантакце па ўсіх закранутых у тэлефоннай размове пытаннях.

Акрамя таго, была выказана ўзаемная зацікаўленасць у нармалізацыі двухбаковых адносін у святле «асаблівай адказнасці Расіі і ЗША за забеспячэнне бяспекі і стабільнасці ў свеце». Былі абмеркаваныя шэраг ідэй, якія ідуць у напрамку развіцця ў перспектыве ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў эканоміцы і энергетыцы.

Урэшце, Трамп падтрымаў ідэю Уладзіміра Пуціна арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расіі паміж расійскімі і амерыканскімі гульцамі, якія выступаюць у НХЛ і КХЛ.

У паведамленні Белага дома адзначаецца, што Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп дамовіліся пачаць мірны працэс з спынення агню па энергетычных і інфраструктурных аб'ектах.

У адной з краін Блізкага Усходу неадкладна пачнуцца тэхнічныя перамовы па спыненні агню на Чорным моры.

Таксама Пуцін і Трамп абмеркавалі супрацоўніцтва на Блізкім Усходзе для прадухілення будучых канфліктаў, уключаючы стрымліванне Ірана ў канфлікце з Ізраілем. Акрамя гэтага, яны абмеркавалі пытанне нераспаўсюджвання стратэгічнай зброі, а таксама эканамічныя пагадненні паміж Расіяй і ЗША пасля дасягнення міру ва Украіне.

Каментары26

  • 1
    18.03.2025
    Калі б Гітлер "выруліў". Вярнуў аблічча Валодзе. У лютым 22-га пуцін ужо дапускаў магчымасць вяртання Трампа. Іларыёнаў – ІПСО? З намі будзе хутчэй... 4(?) вобласці+ 5 нашых.
  • 0101
    18.03.2025
    То бок пуцін ужо не х&йло, а сусведны лідар, які вядзе перамовы з самім прэзідэнтам Амерыкі і “ адказвае за стабільнасць у свеце” .І яшчэ хакей. Пляваць на Бучу, на Марыупаль. А Украіна не хоча “ дамаўляцца”. Можа хопіць гонару у хакеістаў НХЛ . “ Нам такой хоккей не нужен”!
  • Федзя
    18.03.2025
    Вот так и доверяй теперь США.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць