Грамадства3535

Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам у Белым доме ў пятніцу перарасла ў спрэчку на павышаных тонах, што многіх шакавала. «Наша Ніва» сабрала рэакцыі беларускага грамадства і прапаганды. 

Сустрэча Зяленскага і Трампа. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Палітык Павел Латушка

Павел Латушка выказаў словы падтрымкі ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму.

«Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму не патрэбна дапамога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб аддаць Расіі акупаваныя тэрыторыі Украіны, скараціць войскі, адмовіцца ад уступлення ў НАТА і дэнацыяналізаваць Украіну. Калі ў яго было б жаданне капітуляваць, то ён бы паехаў у Маскву, а не ў Вашынгтон», — напісаў Павел Латушка.

Палітолаг Аляксандр Фрыдман

«Гарачая спрэчка паміж Зяленскім, Трампам і Вэнсам паказала, што ў вашынгтонскім свеце здзелак няма месца гонару і чалавечай годнасці, якія адстойвае Украіна з самага пачатку вайны. Зяленскаму трэба аддаць належнае: ад сваёй пазіцыі ён не адступае нават у самых цяжкіх сітуацыях. Гонар не прадаецца», — напісаў палітолаг Аляксандр Фрыдман. 

Былы дыпламат Валер Кавалеўскі

«Мая поўная падтрымка прэзідэнту Украіны Зяленскаму. Ён прэзідэнт ваеннага часу, які прадстаўляе і вядзе ўкраінскі народ у яго барацьбе за існаванне сваёй нацыі. Як і народ Украіны, ён заслугоўвае павагі, у той час як ЗША маюць палітычныя абавязацельствы і абавязацельствы ў галіне бяспекі.

Усе вочы цяпер скіраваныя на Еўропу. Мы павінны дапамагчы Украіне абараніцца і перамагчы Расію», — напісаў былы дыпламат Валер Кавалеўскі. 

Комік Міхась Ільін

«Сёння ў Белым доме можна было пабачыць дыктатара. Заўтра таксама можна будзе. І паслязаўтра», — напісаў комік Міхась Ільін.

Дыпламат Павел Слюнькін

«Урок, які засвоілі беларусы за апошнія пяць гадоў. Гэта будзе карысна для маіх еўрапейскіх і амерыканскіх сяброў, якія ўвесь час пытаюцца: «Дзе дно?!» Дна няма. Рыхтуйцеся — будзе толькі горш. І горш. І горш». 

Бізнэсовец і мецэнат Павел Падкарытаў

«Крытыкі Зяленскага мяркуюць (альбо робяць выгляд, што мяркуюць), што ўчора Зяленскі абіраў паміж мірам і вайной для Украіны. Гэта зусім не так. Ён нават не абіраў паміж вайной і ганьбой. Вайну для Украіны абраў Пуцін яшчэ 11 гадоў таму, калі Зяленскі плясаў на сцэне.

Зяленскаму ў Белым доме ўчора прапанавалі толькі ганьбу. У гэтым і заключаецца план Трампа, узгоднены з Пуціным — прымусіць Зяленскага прыняць ганьбу капітуляцыі, — выказаўся бізнэсмен і мецэнат Павел Падкарытаў. — 

Правільна сказаў Цімаці Снайдэр: сэнс 2025 года вызначаецца не тым, што скажа Амерыка, а тым, што зробіць Еўропа». 

Палітолаг Роза Турарбекава

«Ваша несумнеўная ахвяра, права на абарону сваёй краіны і сваіх людзей з'яўляюцца бясспрэчнымі. Расія напала на Украіну. Пуцін з'яўляецца злачынцам супраць чалавечнасці. Усіх і кожнага абдымаю. Сваіх украінскіх родных і сяброў!» — напісала Роза Турарбекава. 

Доктар Андрэй Белавешкін

«Маё шчырае захапленне і глыбокая павага годнасці і стойкасцю!» — напісаў доктар Белавешкін пра Уладзіміра Зяленскага. 

Былая старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Процька

«Паглядзела першую (і як высветлілася, апошнюю) частку прамой публічнай трансляцыі гутаркі (?!) Зяленскага, Трампа і Вэнса. Такога відовішча не тое, што ніколі не бачыла, але і ўявіць сабе не магла. Не ўдаючыся ў змест сказанага.

1. Заўсёды — выбары прайшлі і што было ў працэсе выбараў забыта. І Трамп, і Вэнс увесь час успаміналі вельмі нядобрым словам Байдэна. Мне было ніякавата і часам сорамна гэта чуць.

2. Вэнс (ён, уяўляецца, галоўная фігура!) з падтрымкай Трампа спрабаваў эмацыйна знішчыць Зяленскага. Два супраць аднаго! З выкарыстаннем, я б сказала, забароненых прыёмаў тыпу «без нас вы не маеце ніякіх карт на руках». Гэта было несумленна і агідна.

3. Зяленскі трымаўся. Я ўяўляла сябе на яго месцы — зведаць прыніжэнне тваёй краіны і [цябе] асабіста, немагчымасць сказаць нават не ў абарону, а па сутнасці пытання. І адказнасць за наступствы.

4. Ніколі з рашэння пытанняў вайны і міру не рабілі шоу.

Куды коціцца свет? Мне вельмі страшна», — напісала яна. 

Праўладны тэлеграм-канал «Графач», звязаны з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым

«Трамп і ўвесь мір пераканаўся, хто насамрэч недагавораздольны і хоча вайны. Жаласныя спробы еўрапейскіх жоўтых СМІ ў свой бок інтэрпрэтаваць падзеі ў Белым доме — займеюць толькі зваротны эфект на еўраабывацеля».

Прапагандыст Аляксей Дзермант

«Хамства Зяленскага больш дакладна афармляе раскол паміж ЗША і ЕС. Еўрапейскія лідары дэманстратыўна выказваюць падтрымку менавіта ўкраінскаму боку. Пакуль за Трампа толькі Орбан, магчыма, яшчэ Мелоні. Еўрапейцы разумеюць, што перамір'е на Украіне на ўмовах Трампа — гэта іх параза, параза праекта еўрапейскай экспансіі на Усход, якая небяспечна ўдарам па ўсёй канструкцыі ЕС. Яны будуць спрабаваць працягваць вайну. Цяпер вельмі верагодна небяспечнае абвастрэнне канфлікту», — напісаў Аляксей Дзермант. 

Тэлеграм-канал «Белорусский силовик»

Каментары35

  • Ганьба
    01.03.2025
    Не варта размяшчаць "меркаванні" рэжымных шакалят побач з меркаваннямі людзей. Для шакалаў - асобная рубрыка "Падслухана з жывёлльнай камунікацыі".
  • Улад
    01.03.2025
    Не трэба знаёміць нас з "думкамі" гос-прапагандыстаў РБ. Можна послухаць прапаганду РФ-ТБ, і зразумець, што гаў.... (скажуць) іх халуі у Мінску.
  • Хартия 2.0
    01.03.2025
    Рэд. Публікуюцца ўсе каментары, якія не парушаюць правілаў каментавання.

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць