Грамадства1313

Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук

Палітзняволеную Алену Маўшук, якую вызвалілі ўчора, а сёння завезлі ў Вільню, сустракалі дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі. Кучынскі расказаў крыху пра абставіны сустрэчы.

«Прыкладна ў 19:30 па беларускім часе мы разам з Франакам Вячоркам забралі Алену ў амерыканскай амбасадзе ў Вільні. Таксама забралі рэчы, якія з ёй былі, і прывезлі яе ў беларускі шэлтар у Вільні, дзе сустрэла таксама прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская», — апісвае Кучынскі.

Пры сустрэчы з палітзняволенай адразу паклапаціліся пра лекі для яе.

Алена ўваходзіла ў экстраны гуманітарны ліст палітвязняў — гэты тыя, каго праз стан здароўя патрабавалі выпусціць найперш.

Кучынскі заўважае, што нягледзячы на жахі, якія Алене давялося перажыць у калоніі, яна выглядала нязломленай: «Пад уражаннем ад сілы яе духу».

@nashaniva Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках Нягледзячы на жахі, якія Алене давялося перажыць у калоніі, яна выглядала нязломленай #беларусь #новостибеларуси #жывебеларусь #навіны #белорусы #политзаключенные #бчб ♬ Epic - DM Production

Кучынскі адзначае, што Офіс Ціханоўскай удзячны Дональду Трампу і яго камандзе за вызваленне трох палітвязняў. У мінулым годзе ў Вашынгтоне Кучынскі неаднаразова сустракаўся з найбліжэйшымі дарадцамі віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса і дзяржсакратара Марка Рубіа.

«Працягваем кантакт з амерыканскімі ўладамі і будзем спадзявацца, што ўсе беларускія палітвязні будуць вызваленыя», — дадаў ён.

Каментары13

  • Стары
    12.02.2025
    Дзяцей трэба забраць, якіх рэжым незаконна пазбавіў бацькоў.
  • Ганьба
    12.02.2025
    Гэта ж якую пагарду да ўласнага народа трэба мець, каб так ставіцца да самых уразлівых з нашых палітвязняў! Спачатку атпіярыліся напоўніцу, не даўшы прыйсці чалавеку ў прытомнасць і не пачакаўшы, каб яна зразумела, з кім размаўляе. Шарэнда нават у іхны бок і глядзець не стала.
    А потым выкінулі ў нейкі шэлтар! Вам цяжка скінуцца са сваіх грантавых заробкаў нашай гераіні на кватэру хоць?
  • Румын
    12.02.2025
    Ого! Вось гэта спецаперацыя! Вось гэта ўзровень!

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць