Свет99

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»

За некалькі дзён да гэтага азербайджанскія праваахоўнікі ўзялі пад кантроль будынак «Русского дома» ў Баку — штаб-кватэры «Рассупрацоўніцтва», ключавой структуры расійскага ўплыву.

Расійскаму боку накіравана афіцыйнае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці агенцтва «Рассупрацоўніцтва» на тэрыторыі Азербайджана. Аб гэтым мясцовае выданне Report паведамляе са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Ананімны суразмоўца выдання паведаміў, што Азербайджан сам стаў донарам і не мае патрэбы ў дапамозе звонку, «асабліва калі такая дапамога аказваецца на падставе непразрыстых схем, а структура арганізацый носіць адкрыта разведвальны характар».

За некалькі дзён да гэтага азербайджанскія праваахоўнікі ўзялі пад кантроль будынак «Русского дома» ў Баку — штаб-кватэры «Рассупрацоўніцтва».

Як высветлілася, у арганізацыі не было неабходнай рэгістрацыі ў Азербайджане. «Чаму яму (Дому — ТМТ) дазвалялі працаваць без яе — тэма асобнай і вельмі сур’ёзнай размовы», — паведамлялі інфармаваныя крыніцы выдання Minval.

Аналагічнае рашэнне было раней прынята ў дачыненні да амерыканскага агенцтва USAID, прычым яшчэ да інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа і яго прыпынення дзейнасці дадзенай структуры.

Адносіны Расіі і Азербайджана цяпер моцна сапсаваныя: расіяне збілі азербайджанскі самалёт і не змаглі з павагай да трагедыі і азербайджанскага боку выбачыцца і пакараць вінаватых. 

Раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау на захадзе Казахстана. Калі самалёт пралятаў над Чачнёй, па ім ударыла СПА, якая працавала ў выніку налёту беспілотнікаў. 

На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расіянаў, шэсць казахстанцаў і трое грамадзян Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. 

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не аднойчы патрабаваў ад Расіі, каб вінаватыя нарэшце былі пакараныя. «Мы патрабуем чалавечых паводзін», — звяртаўся ён публічна да Расіі. 

«Першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій», — абураўся ён. 

Каментары9

  • Гены кракадзіла Гены
    06.02.2025
    Дыктатар, які атрымаў уладу ў спадчыну ад гэбэшніка таты. Аліеў робіць такія ваяўнічыя заявы ў бок Арменіі, што назваць яго разумным чалавекам немагчыма.
  • Ёсік
    06.02.2025
    Жвір , два сказы ў вашым паведамленьні, але іх трэба было выкласьці паасобку. Ён дыктатар, таму не можа быць годным, усё здушана ў краіне, таму дызлайк. А вось дабрабыту азербайджанцам пажадаю - лайк.
  • Жвір
    06.02.2025
    Гены кракадзіла Гены, 1) Азербайджан доўгі час знаходзіцца у стане войн (гарачых і халодных) з Арменіяй. Таму ваяўнічая рыторыка Аліева (калі ёсьць) мае падставы быць. 2) Дзеці не выбіраюць сабе бацькоў, бацькі прадастаўляюцца дзецям недэмакратычнымі шляхам. Гэта, канечне, хіб, над якім яшчэ не пачалі працаваць інстытуты дэмакратыі, але я ўпэўнены, што яны ўжо сканцэнтраваліся вакол гэтага пытаньня...
    У вас ёсьць што яшчэ шпурнуць у гарод Аліева ? Падумайце,..[Рэд. Выдалена]

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць