Свет1717

«Першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій». Аліеў патрабуе ад Расіі выбачэнняў і прызнання віны

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сказаў, што Расія «хоча замяць пытанне» аб прычынах крушэння самалёта пад Актау. З'явіліся першы афіцыйны каментарый ад азербайджанскага прэзідэнта, які даў інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас інтэрв'ю

Аліеў заявіў, што першыя тры дні ад Расіі не чулі нічога, «акрамя вар'яцкіх версій». Найперш гэта былі версіі пра птушак у фюзеляжы і выбух газавага балона на борце. Той факт, што фюзеляж быў увесь у прабоінах, цалкам зняў версію пра сутыкненне з птушкамі.

Аліеў адзначыў, што некаторыя колы ў Расіі палічылі за лепшае прытрымлівацца гэтых версій: «Адным з момантаў, які нас засмуціў і здзівіў, было тое, што расійскія афіцыйныя структуры вылучылі версіі аб выбуху нейкага газавага балона. То-бок, гэта адкрыта паказвала, што расійскі бок хоча замяць пытанне, і гэта, вядома, нікому не робіць гонару».

Аліеў дадаў, што спачатку самалёт быў прыведзены ў некіравальны стан сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. «Гэта першае пашкоджанне, нанесенае самалёту», — сказаў прэзідэнт Азербайджана.

Ён таксама ўдакладніў, што пасля ў выніку агню, адкрытага з зямлі, моцна пацярпела і хваставая частка самалёта.

Аліеў сказаў, што прызнаць сваю віну, своечасова прынесці прабачэнні Азербайджану, які лічыцца дружалюбнай краінай, і данесці гэта да грамадскасці - усё гэта былі меры і крокі, якія неабходна было зрабіць.

«На жаль, першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій, сказаў кіраўнік дзяржавы», — сказаў ён. 

Баку патрабуе ад Масквы «прызнання віны, пакарання вінаватых і выплаты кампенсацый» у сітуацыі з катастрофай самалёта AZAL, заявіў Аліеў.

Учора стала вядома, што Уладзімір Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны. Размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку. Пуцін у размове з прэзідэнтам Азербайджана выказаў спачуванні сем'ям загінулых.

Але гэтага, відавочна, для азербайджанскага боку аказалася недастаткова. 

Раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау на захадзе Казахстана. Калі самалёт пралятаў над Чачнёй, па ім ударыла СПА, якая працавала ў выніку налёту беспілотнікаў. 

На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расіянаў, шэсць казахстанцаў і трое грамадзян Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. 

Каментары17

  • Я
    29.12.2024
    "Конечно, наш самолет случайно сбили. Разумеется, ни о каком умышленном террористическом акте здесь не может быть и речи",— сказал Ильхам Алиев в интервью AzTV.

    - да чего ж полностью не цитируете??? Слабо? Селективная журналистика? Подгоню под фигуру?
  • Чэшскі куколд
    29.12.2024
    Думаю, Пуцін выбачацца не будзе. Ён адказны за смерці соцень тысяч чалавек ва Украіне, яшчэ некалькі дзясяткаў - кропля ў моры.
  • Andrew
    29.12.2024
    Браво Алиев! Призвать к ответу русских нацистов!!!

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць