Усяго патроху2525

У Аўстрыі 15-гадовага сірыйца абвінавачвалі ў згвалтаванні 12-гадовай. Прымусовы сэкс быў, але яго апраўдалі. Як так?

У 12-гадовай Міі былі дзясяткі сэксуальных партнёраў. Цяпер суд высвятляе, з кім з іх кантакт быў добраахвотны, а з кім прымусовы.

Ahmad Ахмад
17-гадовы Ахмад разам з сваім бацькам на ўваходзе ў залу суда. Фота: Joerg Voelkerling / Bild

Пракуратура Вены з лістапада 2023 года вядзе расследаванне, у рамках якога абвінавачанне ў сэксуальным гвалце выстаўлена 17 маладым людзям, з якіх толькі чацвёра — паўналетнія. Сярод іх ёсць як ураджэнцы Аўстрыі, так і выхадцы з Сірыі, Турцыі, Балгарыі, Італіі і Сербіі.

Пацярпелая адна — дзяўчына Мія, якой на момант гвалту было 12-13 гадоў.

Сэксуальны гвалт адбываўся з лютага па чэрвень 2023 года ў розных месцах Вены — на лесвічных пляцоўках, у гасцінічных нумарах, на паркінгу. Хлопцы здымалі відэа на мабільны тэлефон, абменьваліся імі, а таксама шантажавалі гэтымі запісамі Мію, пагражаючы апублікаваць іх у выпадку, калі яна не пагодзіцца з імі сустрэцца.

Яна звярнулася ў суд у кастрычніку 2023 года пад уплывам свайго бойфрэнда. Ужо адбыліся два судовыя працэсы, якія скончыліся апраўдальнымі рашэннямі адносна абвінавачаных.

Так, у канцы лістапада 2024 года суд прызнаў, што палавы акт паміж 16-гадовым хлопцам і 12-гадовай дзяўчынай адбыўся «па поўнай узаемнай згодзе».

А ў пачатку студзеня 2025 года суд вынес апраўдальны прыгавор 17-гадоваму падлетку Ахмаду (на момант здзяйснення меркаванага злачынства яму было 15 гадоў).

Як паведамляецца, хлопец паходзіць з сям'і сірыйцаў, якая прыехала ў Аўстрыю ў 2016 годзе. Ён добра інтэграваны, свабодна валодае нямецкай мовай.

Згодна з інфармацыяй следства, Ахмад пазнаёміўся з Міяй у Snapchat. На першай сустрэчы маладыя людзі толькі пацалаваліся. У далейшай перапісцы яны абмяняліся сваімі інтымнымі фота і відэа. Пасля Ахмад і Мія сустрэліся ў парку недалёка ад цэнтральнага чыгуначнага вакзала Вены. Затым праз халоднае надвор'е накіраваліся ў бліжэйшы паркінг. Там на верхнім паверсе хлопец угаварыў дзяўчыну заняцца аральным сэксам.

Parking Wien Паркінг Вена Паркинг Вена
Паркінг ля цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Вене. Фота: rhomberg.com

Пракурор звярнуў увагу, што дзяўчына «ясна сказала, што не хоча гэтага рабіць». Аднак Ахмад нягледзячы на гэта працягваў настойваць, у нейкі момант схапіў яе за галаву і падштурхнуў да свайго пеніса, што з'яўляецца відавочным элементам гвалту.

Адвакат Ахмада настойваў, што ахвяра магла казаць «не», магла крычаць ці кусацца, але не рабіла гэтага. Саму дзяўчыну апісваюць як «сэксуальна зацікаўленую, адкрытую і няўпэўненую ў сабе».

Разгледзеўшы акалічнасці справы, суд прызнаў, што кантакт быў добраахвотным, нягледзячы на ​​магчымы супраціў дзяўчыны ў пачатку. Выносячы апраўдальны прыгавор, суд карыстаўся прынцыпам сумневу ў вінаватасці хлопца. Урэшце было вырашана, што гвалт не можа быць дакладна даказаны, бо ягоныя праявы «не былі відавочныя».

Па словах суддзі, хлопец, магчыма, «здзейсніў памылку» з маральнага ці культурнага пункту гледжання, але ён не з'яўляецца гвалтаўніком. Па меркаванні суддзі, абое ўдзельнікаў здарэння не мелі дакладнага ўяўлення аб тым, як паводзіць сябе ў інтымнай сітуацыі. Нягледзячы на першае «не», суд палічыў, што абвінавачаны мог спадзявацца, што дзяўчына ўрэшце рэшт пагодзіцца.

Суд таксама звяртае ўвагу на тое, што наступныя паводзіны Міі сведчаць аб тым, што яна не была траўмаваная тым, што адбылося. Нават пасля падачы заявы ў паліцыю яна працягвала адпраўляць Ахмаду свае аголеныя фатаграфіі. У справаздачы, прадстаўленай у суд вядомым у краіне дзіцячым і падлеткавым псіхолагам, сцвярджаецца, што дзяўчына не пакутуе на постраўматычныя стрэсавыя разлады.

Паведамляецца, што пацярпелая патрабавала ад свайго гвалтаўніка 3000 еўра ў якасці кампенсацыі. Пасля вынясення прыгавору хлопец у залі суда перадаў маці дзяўчыны 100 еўра, чым выклікаў у яе шок.

Пракуратура працягвае расследаванне адносна астатніх падазраваных.

Каментары25

  • Filipp
    15.01.2025
    Нейкі публічны дом
  • Мыш
    15.01.2025
    Яны там зусім ашалелі са сваёй паліткарэктнай юстыцыяй? То ў іх мімаходам схапіць паўналетнюю цётку за ж... - згвалтаванне, то прымусіць да сэксу 12-гадовае дурное дзяця - цалкам ок, не праблема. Як гэта вызначаецца, палітычнымі поглядамі суддзі?
  • Про
    15.01.2025
    Очередной сирийский инженер-врач? Ему нужно яйца оторвать и в мусорку выкинуть, а не оправдывать

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць