Грамадства2828

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі

Сітуацыю ў Беларусі, магчымыя змены пасля прыходу Дональда Трампа, уплыў санкцый і перспектывы дэмакратычных пераменаў у Беларусі ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» патлумачыў прафесар Дэвід Марплз, канадскі спецыяліст у пытаннях Беларусі, Украіны і Расіі.

Расійскія вайскоўцы загружаюць пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет кароткага дзеяння «Іскандэр-М». Фота: Прэс-служба Міністэрства абароны Расіі / AP / Архіў.

Ці трэба баяцца прыходу Трампа?

Марплз лічыць, што палітыка Трампа адносна Беларусі і рэгіёна ў цэлым пакуль непрадказальная. Многія рашэнні будуць залежаць ад яго стаўлення да Расіі і Пуціна.

Суразмоўца пагаджаецца з прагнозам, што новая адміністрацыя Трампа можа падштурхоўваць Украіну да не самага прыемнага пагаднення з Расіяй. 

«Думаю, цяпер больш верагодна, што новая адміністрацыя будзе вельмі моцна падштурхоўваць Украіну да нейкага пагаднення з Расіяй. Мы дакладна не ведаем, якія будуць гэтыя ўмовы…»

Змены ў палітыцы ЗША могуць адбіцца на Беларусі, але Марплз не лічыць, што гэта прывядзе да перазагрузкі адносін з рэжымам Лукашэнкі. Прафесар лічыць, што акурат па гэтым пытанні існуе моцны двухпартыйны кансэнсус у ЗША.

Тое самае тычыцца і дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі — ён працягнецца. Хаця б па той прычыне, што «ёсць шэраг кангрэсменаў, шэраг сенатараў, якія ў мінулым вельмі падтрымлівалі Беларусь».

Ва ўмовах жалезнай заслоны

Прафесар пагаджаецца з тэзай, што цяпер фармуецца новая «жалезная заслона». 

«Справы ідуць у гэтым кірунку. Гэта крыху вузейшая жалезная заслона, чым [тая, што ўпала ў 1991 ці 1989 гадах], але тым не менш ствараецца сітуацыя, калі мяжа НАТА сапраўды ператвараецца ў мяжу Захаду».

На нашых вачах паўстаюць тыповыя сімвалы халоднай вайны: узвядзенне сцен на межах Польшчы і Літвы з Беларуссю. 

Аднак Марплз лічыць, што гэта часовая сітуацыя і зменіцца пасля адыходу цяперашніх лідараў Расіі і Беларусі.

Курс на НАТА і перспектывы дэмакратычных перамен

Марплз заклікае да стрыманасці ў справе курсу на еўраінтэграцыю і ўступлення ў НАТА.

«З палітыкай, што мы ідзём у НАТА, што мы ўступаем у Еўрасаюз, што мы рухаемся на Захад… Не, расійскія войскі былі б у Беларусі праз пару дзён. Беларусь ужо ўзяла на сябе абавязацельствы [перад Расіяй]».

Што да пераменаў, то прафесар лічыць, што без радыкальных змен у Маскве перспектывы дэмакратызацыі Беларусі абмежаваныя.

А ці пасляпуцінская ўлада будзе больш прыхільна глядзець на дэмакратычныя перамены ў Беларусі? Прафесар лічыць, што так, але пры ўмове, што Беларусь застанецца прыязнай да Расіі. 

«Я лічу, што галоўнае пытанне для Расіі — ваенная бяспека. І для Крамля ў пасляпуцінскі перыяд можа быць прымальна, калі ўлада ў Беларусі будзе больш дэмакратычная, але, скажам так, у пэўных сферах прарасійская».

Найістотнейшае, аднак, — гэта воля і адзінства саміх беларусаў. «Я лічу вельмі важным, каб беларусы захоўвалі адзінства, нават калі яны не абавязкова згодныя з усім, што робіць Офіс Ціханоўскай», — падкрэсліў прафесар.

Каментары28

  • Фэйспамл
    26.11.2024
    Разумныя рэчы кажа гэты вучоны. Каб украінцы разумелі, што не трэба лезці на ражон і перціся ў НАТА, то з верагоднасцю 99% ніякай вайны не было б. Нават крымнаша не было і "апалчэнцаў" на Данбасе таксама.
  • Ганьба
    26.11.2024
    Ніпрашто.
    Краіны не будзе, але вы трымайцеся там!
  • Гэты свет зменіцца да лепшага!
    26.11.2024
    Рашка будзе падзелена, як немцы паміж краінамі пераможцамі. Масква таксама. Але гэта пасля 3 сусветнай.
    Вось пасля гэтых падзей можна уступаць у ЭЗ і НАТА

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж4

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць