Свет11

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну

Але пасля выбараў у ЗША канцлер Германіі ўсё ж вырашыў патэлефанаваць у Крэмль.

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Некалькі месяцаў таму Олаф Шольц раіўся з Уладзімірам Зяленскім наконт званка Уладзіміру Пуціну. Тады прэзідэнт Украіны адгаварыў канцлера Германіі ад гэтага кроку.

Пра гэта ў твітары распавёў экс-міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Некалькі месяцаў таму канцлер Шольц спытаў у прэзідэнта Зяленскага, ці будзе дарэчным патэлефанаваць Пуціну. Зяленскі выступіў супраць гэтай ідэі, і Шольц устрымаўся. Аднак пасля выбараў у ЗША Шольц вырашыў, што час настаў, і патэлефанаваў. Зяленскі публічна, але мякка раскрытыкаваў яго за гэта», — піша Кулеба.

На яго думку, крок Шольца стаўся правальным.

«Падаецца, гэты званок не прынёс нічога істотнага для паляпшэння іміджу Шольца сярод нямецкіх выбарцаў, якія сімпатызуюць Расіі. Пуцін вырваўся з еўрапейскай ізаляцыі, і Германія праклала яму шлях. Адразу пасля Венгрыі.

Давер паміж Зяленскім і Шольцам падарваны. Варта памятаць, што Германія з'яўляецца другім па велічыні пастаўшчыком ваеннай дапамогі Украіне пасля ЗША.

З цяжкасцю заваяваная рэпутацыя Германіі сярод украінцаў сур'ёзна пацярпела. А Пуцін прадэманстраваў свету, што яго стратэгія працуе — Захад урэшце схіліць галаву пад выглядам заклікаў да яго спыніць вайну, чаго ён рабіць не збіраецца», — лічыць Кулеба.

Ён дадаў, што яму цяжка зразумець, наколькі званок быў апраўданы.

«Па-англійску гэта называецца «фальстарт». Які эквівалентны тэрмін на нямецкай мове?» — ставіць пытанне Кулеба.

Шольц сазваніўся з Пуціным 15 лістапада. Канцлер Германіі заклікаў Расію да перамоваў з Украінай «з мэтай устанаўлення справядлівага і трывалага міру». А таксама адзначыў, што Германія будзе і далей падтрымліваць Украіну «ў яе абарончай барацьбе супраць расійскай агрэсіі», пакуль гэта неабходна.

Па версіі Крамля, Пуцін заявіў, што адкрыты да перамоў, але на сваіх умовах.

Каментары1

  • ..
    17.11.2024
    Фото можно озаглавить так: ""Светлана Георгиевна слушает, как импотенты планетарного масштаба клянутся Владимиру Зеленскому выражать озабоченность так долго, сколько это понадобится для победы".

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць