Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну
Няшчасце здарылася ўчора ў 21:55 на 339 км аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

20-гадовы кіроўца Volvo здзейсніў наезд на 48-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна, паведамляе Dzr.by.
Пасажыр выйшаў з машыны, каб перасесці на месца кіроўцы. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
ДАІ нагадвае: калі вы вырашылі зрабіць вымушаны прыпынак, то гэта трэба рабіць толькі ў бяспечным для ўсіх месцы. У цёмны час сутак таксама рэкамендуецца апранаць камізэльку павышанай бачнасці.
-
Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра
-
Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп
-
Правяла ноч у лесе. У Клецкім раёне знайшлі 95‑гадовую жанчыну, якая знікла напярэдадні
Каментары