Меркаванні44

Мілінкевіч назваў тры задачы Масквы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

«Яны будуць за нас змагацца не менш, чым за Украіну. Пакуль без крыві», — разважае Аляксандр Мілінкевіч.

«Масква нам ніколі не будзе партнёрам», — перакананы Аляксандр Мілінкевіч. Фота: Contributor Getty Images

У новым выпуску ТОКу былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што Масква на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі заўсёды ставіла тры задачы.

Першая — гэта пасварыць апазіцыю. Другая — пасварыць Беларусь з Захадам. Калі ў Беларусі арыштоўваюць і збіваюць людзей, Захад вымушаны ўводзіць санкцыі. Так Еўропа аддаляе ад сябе і прыбліжае да Масквы, кажа Мілінкевіч.

Трэцяя задача — напалохаць Лукашэнку так, каб ён хутчэй бег да Масквы.

Мілінкевіч заўважае:

«Памылка нашай дэмакратыі ў тым, што гаварыць пра ўплывы Масквы, што яна мае свае сцэнары, што пэўных людзей выкарыстоўвае, гэта не камільфо. «Так не трэба, непрыгожа, непрыстойна». І гэта шкодзіць нашым поспехам».

Палітык адзначае важнасць разумення ў грамадстве таго, што Масква пастаянна працуе і хоча захаваць Беларусь у зоне свайго абсалютнага ўплыву.

«Пуцін сказаў, што не толькі ўкраінцаў няма як нацыі, але і беларусаў няма. Мы ўвесь час павінны сабе казаць — нас як беларусаў не лічаць за людзей. Мы толькі рускімі можам быць з імі разам. (…) Мы павінны гэтую пагрозу адчуваць. Мы мусім пра яе гаварыць, разумець і нейтралізаваць. Калі не нейтралізуем, то мы прайграем», — адзначыў Мілінкевіч.

@tokbelarus Ці хочуць беларусы ў Еўропу? Адказвае Аляксандр Мілінкевіч #экономика #политика #объяснение #евросоюз #чиновники #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Масква нам ніколі не будзе партнёрам, упэўнены ён.

«Мы павінны разумець, асабліва цяпер, што пытанне, што рабіць з Масквой, — экзістэнцыйнае. Пра тое, быць ці не быць Беларусі. З Масквой Беларусі не будзе. Мы можам быць нейкай губерняй у Расійскай імперыі без усякай беларускасці і гісторыі», — папярэджвае палітык.

«Мы мусім не ўдзельнічаць у небеларускіх сцэнарах. (…) Мы на мяжы цывілізацыі, і цяпер ідзе змаганне цывілізацыйнае. Імперыі — Кітайская, Расійская, Іран — могуць моцна папсаваць лёсы краін Еўропы. А наш асабліва. Украіну яны маральна прайгралі. Яны гэта разумеюць. Украінцаў можна забіць, але нельга пакарыць. Украінцы ўсё роўна будуць супраціўляцца.

А ў выпадку беларусаў ім здаецца, што гэта лёгка зрабіць. І ўзнагародай іх імперскай палітыкі — далучэнне (не абавязкова адміністрацыйнае, гэта можа быць узмацненне ідэй «рускага свету»). І яны будуць за нас змагацца не менш, чым за Украіну. Пакуль без крыві. Мы мусім гэта разумець», — адзначыў Мілінкевіч.

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Jazafat
    09.07.2024
    "А ў выпадку беларусаў ім здаецца, што гэта лёгка зрабіць..."
    Ім не здаецца. Яны гэта ўжо зрабілі, зрабіўшы нас праз РПЦ адзінаверцамі і белымі рускімі. І каб не каталіцкае насельніцтва, можна б было ужо паставіць кропку...
  • Беларус
    09.07.2024
    Вымушаны пагадзіцца, што рассейска арыянтаваннвых даволі шмат, мабыць адсоткаў 30. Нямала, але і не тое каб вельмі шмат. Большасць хацела б жыць у незалежнай Беларусі або ў складзе Еўразвязу. І гэтай большасці сьвядома не даспадобы той трэш, што тварыць расея, што звонку краіны, што ўнутры.
  • Дзе ж там
    09.07.2024
    Беларус, скуль вашыя дадзеныя? Паводле мноства апытанак рускацэнтрычным з'яўляюцца не менш за 80 адсоткаў насельніцтва, няважна, ябацек ці невероятных. і гэтая доля не надта мяняецца ў часе.

    А ўжо дзе і як хоча жыць рускамірны скот, аб тым яго ніколі не пытаюцца.

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць