Грамадства

Вядомы беларускі завод прадае адміністрацыйны будынак. Цана — астранамічная

Але пакупнік у падарунак атрымае групу дрэў. 

На аўкцыённай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» з'явіўся цікавы лот. Вядомы беларускі завод БАТЭ прадае адміністрацыйны будынак. Звычайна такія называюць заводаўпраўленнем, піша Blizko.by.

ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання «Кіроўная кампанія холдынгу «Аўтакампаненты» (гэта поўная назва прадпрыемства) выставіла на продаж у Барысаве на вуліцы Даўмана адміністрацыйны корпус «Б».

Яго агульная плошча — 5.430 квадратных метраў, ён сам чатырохпавярховы, але ёсць яшчэ падземны паверх, а таксама прыбудова, пешаходныя дарожкі і нейкая падпорная сценка.

Частка плошчаў, у суме каля 330 квадратных метраў, арандуецца дзвюма кампаніямі. Затое разам з купляй будынка пераможца аўкцыёну атрымае хвою звычайную, елку шызую, ліпу звычайную і некалькі штук ядлоўца звычайнага.

Пачатковы кошт лота складае 2.527.164 рубля. Крок аўкцыёну-5% ад бягучай сумы.

Плюс пераможца таргоў павінен будзе выплаціць 500 рублёў выдаткаў, 1.300 рублёў выдаткаў прадаўца на правядзенне ацэнкі, 277 рублёў выдаткаў па публікацыі паведамлення ў газеце і 0,2% ад продажнай цаны як узнагароджанне арганізатару таргоў.

Такім чынам, пакупнік заплаціць за будынак мінімум 2.660.906 рублёў, або прыкладна 838.873 даляры.

Аўкцыён адбудзецца 17 ліпеня а 10:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць