Грамадства11

У Чачэрску зноў спрабуюць прадаць за бесцань старадаўнюю сядзібу

Зноў выставілі на таргі будынак сядзібы графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску, паведамляецца на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы. Гэта ўжо не першая спроба прадаць архітэктурны аб'ект.

Фота: et.butb.by

Пачыналася ўсё з таго, што Чачэрскі райвыканкам выстаўляў сядзібу за 860 тысяч рублёў. Пасля цану знізілі ўдвая, а ўрэшце дайшлі і да таго, каб спрабаваць збыць хоць за адну базавую велічыню — на сёння гэта 40 рублёў.

Помнік архітэктуры XIX стагоддзя, які спалучае рысы рамантызму і позняй готыкі, знаходзіцца ў Чачэрску на скрыжаванні вуліц Ульянава і Інтэрнацыянальнай. У кампазіцыю ансамбля ўваходзяць сядзібны дом, рэшткі парку, гаспадарчых пабудоў і стайні.

Будаваць сядзібу пачаў у 1774 годзе першы расійскі намеснік у Беларусі генерал-фельдмаршал граф Захар Чарнышоў. У пачатку XX стагоддзя ў будынку сядзібы размяшчалася земская школа другой ступені, якая пасля 1925 года была перайменавана ў беларускую школу з сямю класамі адукацыі.

Пасля Другой сусветнай вайны ў былым палацы функцыянавалі вячэрняя школа, бібліятэка для дзяцей, Дом піянераў, гісторыка-этнаграфічны музей. Цяпер тут знаходзіцца Чачэрскі раённы цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі.

Плошча пабудовы — 1129 м2. Адзначаецца, што ў будынку маецца цэнтральнае ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, электразабеспячэнне, вентыляцыя.

Купіць помнік архітэктуры можна праз аўкцыён, які пройдзе на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы 22 ліпеня. Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне трэба да 17 ліпеня.

На рамонтна-рэстаўрацыйныя работы сядзібы адводзіцца два гады пасля куплі.

Каментары1

  • Acab
    15.06.2024
    Справа та, што як не бяруць, то ня бясцань, але насупраць цана завышаная.

    А завышаная яна праз размаітыя абцяжэньні накладаныя на меркаванага ўласьніка.

    Зрэшты, дзякуючы такім абцяжэньням захаваньня гістарычнасьці і забароны прыяднаньня камунткацыяў не адна сядзіба згніла і згніе.

    На заканчэньне прыяднаюся да тугі аўтараў артыкулу, што мала грошай на настаўніц, спартоўцаў, гістфак і ўвесь бду з губазікам і азаронкам выручаць з продажу

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць