Усяго патроху3030

Не Цімафей, а Ціматэюш. Беларус хоча змяніць імя для зручнасці замежнікаў

У англамоўнай сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад беларуса, які збіраецца прыняць польскае грамадзянства. Мужчыну клічуць Цімафеем, але пераносіць беларускі варыянт імя ў новыя дакументы ён не жадае.

Беларус піша, што яго імя запісваецца лацінскімі літарамі як Tsimafei, бліжэйшы аналаг у Польшчы — Tymoteusz. Але мужчына турбуецца, што замежнікам чытаць польскі варыянт будзе цяжка, а Цімафей якраз шмат працуе з людзьмі з розных краін, таму для яго гэта важна.

Аўтар паста прыводзіць розныя аналагі свайго імені на лацініцы — Timofei, Timofej, Tymofii, Tim. Ён пытаецца ў карыстальнікаў Reddit: які з варыянтаў будзе бліжэйшым да польскага Tymoteusz?

Некалькі каментатараў прапануюць Цімафею пакінуць сваё беларускае імя, толькі напісаць яго лацініцай, але мужчына не разглядае такі варыянт. Ён піша, што ніхто ў Польшчы не можа правільна вымавіць яго імя, і адмаўляе парады каментатара папраўляць людзей ці выкарыстоўваць кароткую форму імя, каб не змяняць сваю ідэнтычнасць дзеля зручнасці іншых людзей. Вось што піша Цімафей:

«Нават для мяне гэта нязручна. Транскрыбіраванне беларускіх імёнаў лацініцай жудаснае, усе гэта прызнаюць (я люблю беларускую мову, але тое, як у пашпартах запісваюць імёны, дзіўна)».

Іншы дзівіцца таму, што беларус адмаўляецца ад польскага Tymoteusz — маўляў, калі ты сабраўся быць палякам, мусіш прымаць польскае імя як ёсць. Беларус адказвае:

«Сёння лепш быць чалавекам свету. Я люблю Польшчу, я люблю Беларусь, але працую з людзьмі з усяго свету і шмат падарожнічаю. Дык чаму мне трэба ствараць штучныя цяжкасці для людзей і сябе?»

Іншыя каментатары прапануюць свае варыянты імёнаў для Цімафея: Timof, Tymon, Timothy, Tomasz, Timmy. Беларусу нагадваюць, што яму не абавязкова выбіраць зручнае для іншых імя, галоўнае, каб яму самому было камфортна. А ў звычайным жыцці можна проста прадстаўляцца як Цім (Tim).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Стамілася быць Вольхай, калі я Ольга». Чаму і як беларусы змяняюць свае імёны за мяжой

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

«Вочы баяцца, а рукі робяць». Беларусы расказалі, чаму і як пераходзілі на родную мову

Каментары30

  • Так
    11.03.2024
    Сёння лепш быць чалавекам свету
    Нейкая хвароба многіх беларусаў, ад расеізаваных мужыкоў і женщин (фактычна русских людзей) адразу спрабуюць пераскочыць у касмапаліты. Канешне, не пакідаючы расейскай базы. Трагічна і камічна.

    Канешне, месца на польскае, ці тым больш беларускае ў іх няма. Толькі пусты гук, што "Я люблю Польшчу, я люблю Беларусь", чыста дзеля грамадзянства. Самапавагі за грош. 
  • Так
    11.03.2024
    І адсутнасць паслядоўнасці таксама адметная ў гэтым грамадзяніне жыхары свету без каранёў. Або ты Цімафей, або Tymoteusz, або Timothy. А не ствараеш нейкія нейснуючыя формы тыпу Tymateusz.
  • Так
    11.03.2024
    І канешне чарговы прыклад, колькі праблем за г.зв. кірыліцы, z łacinkaj było b praściej.

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць