Грамадства33

Лойка: Шкадую, што не было магчымасці ўключыць Золатаву ў здзелку

У сакавіку 2023 года БТ выпусціла прапагандысцкі фільм пра Tut.by. Здымкі ў ім былых супрацоўнікаў былі часткай здзелкі аб вызваленні. Зняцца давялося і галоўнай рэдактарцы палітыка-эканамічнага блоку навін на партале Tut.by Вользе Лойка. У новым выпуску «Ток» яна адказала, што б хацела сказаць асуджанай былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай.

Марына Золатава

Вольга Лойка тлумачыць, што яна не хоча нічога сказаць, а хоча зрабіць усё магчымае, каб Золатава і астатнія асуджаныя выйшлі раней.

«У мяне ёсць некаторыя шалёныя ідэі. Я вельмі ўдзячная сваім калегам тут. І Таццяне Хоміч, і майму цёзку па прозвішчы Сашу Лойку (мужу Іры Слаўнікавай), з якімі мы спрабуем прыдумваць розныя, часам даволі дзіўныя варыянты і магчымасці».

Вольга распавяла, што часам ёй гавораць: «Ведаеш, вось калі гандлявацца, даставаць людзей любым коштам… А потым яны выйдуць, і што ты ім скажаш? Што нечым прышлося ахвяраваць за іх вызваленне».

На гэта жанчына адказвае:

«Галоўнае, што ў мяне будзе магчымасць іх убачыць і нешта ім сказаць. Я баюся не таго, што ім скажу. Я баюся таго, што ў мяне ніколі не будзе магчымасці ім нічога сказаць. Таму што ўмовы, у якіх сядзяць людзі ў беларускіх СІЗА і калоніях, не адпавядаюць агульнапрынятым. Там няма медыцынскай дапамогі. Там няма нічога. Людзі, якія хварэлі ў калоніі, пацвердзяць, што гэта шанцы 50 на 50 выжыць».

«Я вельмі шкадую, што ў мяне не было магчымасці, каб з ёй абмеркаваць, каб яе паспрабаваць упіхнуць у гэту канструкцыю. Проста таму што не атрымалася такой магчымасці. Праз адвакатаў былі спробы, але гэта так не абмяркоўваецца», — дзеліцца Вольга.

Лойка адзначыла, што мала верыць у магчымасць адраджэння Tut.by пасля вызвалення Марыны Золатавай і Людмілы Чэкінай (ім прысудзілі па 12 гадоў калоніі):

«Думаю, што будуць іншыя гісторыі і іншыя праекты. Толькі б усе былі жывымі. Праекты, нейкія матэрыяльныя рэчы… Ды бог з імі. Гэта ўсё можна перажыць. Былі б жывыя людзі. Няхай яны знойдуць сябе ў новым Tut.by, у нейкіх іншых праектах. Няхай яны жывуць сваё нармальнае шчаслівае жыццё. Няхай яны нарэшце знойдуць нармальную работу і сыдуць з журналістыкі. Гэта няважна. Галоўнае, каб людзі былі жывыя, здаровыя. З імі можна было нармальна голасам сварыцца. Усё астатняе настолькі другаснае.

Я не веру ў нейкія там «Я гатовы ахвяраваць сабою дзеля праекта, тэлеграм-канала, мільёна падпісчыкаў. Мне здаецца гэта дзіўным. Чалавек важнейшы. Калі Золатава будзе разводзіць кветкі і пячы аладкі сваім блізкім, я буду нашмат шчаслівейшай, чым калі яна будзе рухаць, ахвяруючы сабой, любы партал. Гэта проста праект. Важнасць чалавека, асобы, нашмат большая, чым адна яе прафесійная частка».

Глядзець цалкам:

Каментары3

  • Баба Маня
    12.02.2024
    А, вот мне не жалко это якобы "независимое" экс-СМИ. Всегда подыгрывали лукашенковцам в своих статейках, помогали проводить политический курс и формировать сознание беларусов в "нужном" направлении, частенько в своих материалах использовали советские речевые обороты и термины, делали соответствующий дизайн рекламы и типографику в связи с этим. Многие крупные госы и прикорытные частные конторы были у них в крупных и регулярных рекламодателях, дорогущую рекламу которых потом оплачивали рядовые беларусы через себестоимость, которая "сидела" в цене конечных товаров и услуг.
    Ложно почуяв "ветер перемен" 2020-го, чтобы также хорошо жить при новой власти, решили как в казино все поставить на "красное", но выпало "чёрное". Карма, так-что все поделом этим зиссеровцам.
    • Джордж
      12.02.2024
      Баба Маня, абсалютна згодны. Гэта было прыкарытнае СМІ. Там заўсёды высмейвалася нацыянальная апазіцыя, але піярыць розных мілінкевічаў і казуліных. За беларускую мову у каментарах проста банілі.
      • Anatol Starkou
        12.02.2024
        Джордж , МЯНЕ "За МАЮ беларускую мову у каментарах проста банілі" ўсе бчб СМІ.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць