Грамадства33

Летась паслугай Tax Free ў Латвіі больш за ўсё карысталіся беларусы

У мінулым годзе больш за ўсё пакупак у сістэме Tax Free ў Латвіі здзейснілі жыхары Беларусі, якія склалі 22% ад агульнай колькасці пакупнікоў, паведаміла кіраўнік сэрвісу вяртання падаткаў SIA Global Blue Latvija Вінета Калмане, піша Delfi.lv.

Таксама ў мінулым годзе часта карысталіся паслугай Tax Free ў Латвіі прыезджыя з Узбекістана (11%), Ізраіля (10%) і Турцыі (9%).

Як распавяла Калмане, аб'ём пакупак Tax Free ў 2023 годзе быў яшчэ далёкі ад узроўню да пандэміі. «Рынак аднавіўся менш чым на 30%», — сказала яна, дадаўшы, што пакупкі Tax Free шмат у чым звязаныя з турызмам, якому цяпер перашкаджаюць вайна ва Украіне і канфлікт у сектары Газа.

Адказваючы на пытанне аб пакупках грамадзян Расіі ў Латвіі, Калмане сказала, што да пандэміі расіяне складалі 60% ад агульнай колькасці карыстальнікаў сэрвісу Tax Free, але з пачаткам вайны іх стала менш на 98%. «У Латвіі іх практычна няма», — сказала Калмане.

Па дадзеных Global Blue Latvija, асноўнымі катэгорыямі тавараў, якія замежнікі купляюць у Латвіі праз Tax Free, з'яўляюцца адзенне і абутак — 46% ад агульнай колькасці пакупак пры сярэдняй суме пакупкі 228 еўра. Далей ідуць электратавары (21%, сярэдняя сума пакупкі — 743 еўра), спартыўныя тавары (11% і 239 еўра), ювелірныя вырабы і гадзіннікі (8%, сярэдняя сума пакупкі 806 еўра).

Каментары3

  • Anatol Starkou
    31.01.2024
    Цяпер у буціках балтыйскіх суседзяў зніжкі на зімовы рэпертуар-аксэсуар. Што праўда, у Літуве нічога арыгінальнага не прапануюць, а вось у Латвіі ды Эстоніі прапанова шыкоўная. Модніцы ды моднікі Н'ю Йорку цяпер звыкла лётаюць у Рыгу і Талін на закупы. І гэта робіцца традыцыяй. А беларусы зусім побач, дык нічога дзіўнага.
  • Жора
    31.01.2024
    І гэта пры тым, што турыстычныя візы беларусам латышы не выдаюць. А што было б з візамі...
  • Максим Дизайнер
    31.01.2024
    Бедныя и няшчасныя беларусики

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць