Грамадства33

У адным з магілёўскіх сквераў павысякалі векавыя дубы

У скверы 700-годдзя Магілёва днямі высеклі дубы, якім было больш за сто гадоў. Рэч у тым, што на Пушкінскім праспекце, які праходзіць побач, плануецца пашырэнне палос руху, і менавіта гэта стала прычынай высякання дрэў у скверы, піша «Могилев-Онлайн».

Жыхары Магілёва пры гэтым упэўненыя, што такіх радыкальных захадаў можна было пазбегнуць. Дубы былі ўжо даволі старыя і прыгожыя, і ніякіх хвароб у іх не было.

Нават рабочыя, якія працуюць на пляцоўцы, упэўненыя — рашэнне можна было знайсці іншае. Бо заторы на магілёўскім Пушкінскім праспекце ў асноўным адбываюцца з-за вялікай колькасці пешаходаў і святлафораў, якія «тармозяць» машыны. А гэта можна было б вырашыць, зрабіўшы падземны пешаходны пераход або пешаходны мост.

«Магілёўзеленбуд» абяцае замест ссечаных дубоў пасадзіць маладыя дрэвы.

Каментары3

  • No
    22.01.2024
    Знішчэнне - звычайная справа для лукашызму
    І нікога не пытаюць, робяць што хочуць.

    Затое зносяць помнікі Каліноўскаму, Генюш і іншых па "шматлікіх просьбах неабыякавых людзей"

    Насельніцтва трывае. Такім чынам 30 гадоў
  • БОСХ
    22.01.2024
    Некага не здавальняе жэрці з проста карыта, хоча жэрці з дубовага.
  • Россиянин
    22.01.2024
    Тупое быдло что в начальниках, что в рабочих. Рабы.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць