Грамадства44

Эксперт пра дазвол беларусам на эміграцыю: Нічога нечаканага і рэзкага пастанова не ўводзіць

Эксперт пракаментаваў «Свабодзе» новую працэдуру дазволу беларускім грамадзянам на выезд для сталага пражывання за мяжу.

Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павал Сапелка даў сваю ацэнку новай пастанове ўрада. Дакумент вызначае парадак дазволу на выезд за мяжу на сталае пражыванне.

Эксперт адзначыў, што нічога нечаканага і рэзкага пастанова не ўводзіць. Фактычна, падобныя нормы раней ужо былі ў законе.

— Што рэзка змяніцца для грамадзян краіны пасля прыняцця новага дакумента?

— Нічога радыкальна новага Пастанова Савету міністраў не прадугледжвае, а толькі развівае нормы Закона ад 20 верасня 2009 года пад № 49-З «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». У раздзеле 4 гэтага закона мова ідзе пра афармленне грамадзянам выезду для сталага пражывання (афармленне сталага пражывання) за межамі Рэспублікі Беларусь.

Падкрэслю — размовы аб нейкіх дазволах не ідзе, гэты працэс датычыцца менавіта афармлення дакументаў — перш за ўсё пашпарта, у які ўносяцца адпаведныя адзнакі.

У артыкуле 20 гэтага закона ўстаноўлены абавязкі грамадзян, якія жадаюць аформіць выезд для пастаяннага пражывання (аформіць пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь. Якраз іх, толькі ў больш разгорнутым і дэталізаваным выглядзе, перанеслі ў новую пастанову.

— Атрымліваецца, адзіная істотная розніца — з афармленнем дакументаў на выезд, а ніяк не з працэдурай? Бо раней уладальнікам пашпарта серыі РР ставілі пячатку ў пашпарт.

— Тут можна не паглыбляцца ў дэталі, асноўная ідэя — гэта не дазвольны прынцып, калі дзяржава, як у СССР, дазваляла або не дазваляла свайму грамадзяніну выезд, гэта проста працэдура, парадак афармлення дакументаў, вынікам якога становіцца зняцце з уліку і афармленне запісу ў пашпарце. Нават пры адмове чалавек можа з'ехаць з краіны, але застанецца зарэгістраваным у Беларусі.

Пастанова гаворыць аб тым, што паўналетні грамадзянін пры намеры выехаць на сталае жыхарства за мяжу цяпер мусіць падаць адпаведную заяву пра жаданне выехаць і неабходныя дакументы ў аддзел грамадзянства і міграцыі. Заяву і дакументы ад імя непаўналетніх падае законны прадстаўнік.

Чыноўнікі ў 3-дзённы тэрмін пасля атрымання дакументаў адправяць неабходныя запыты наконт магчымых запазычанасцяў. Сярод іх:

  • аб выкананні падатковых абавязанняў;
  • спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка;
    наяўнасці згоды вайсковага камісарыяту (у дачыненні прызыўнікоў і грамадзян ва ўзросце 18-27 гадоў, якія знаходзяцца ў запасе);
  • выкананні аліментных абавязанняў;
  • звестках пра кампенсацыю выдаткаў, якія дзяржава панесла на ўтрыманне дзяцей (у дачыненні да абавязаных асоб).

Акрамя таго, чыноўнікі правераць, ці няма ў заяўніка абмежаванняў на выезд, ці ёсць ён у банку правапарушэнняў.

У выпадку згоды ў пашпарт паставяць адзнаку аб дазволе на афармленне выезду за мяжу для сталага пражывання.

Пра рашэнне заяўніку паведамяць на працягу трох дзён пасля яго прыняцця.

Каментары4

  • Вадзім
    23.11.2023
    Ну ўсё разыходзімся, паднялі тут шум, як быццам калі небудзь хоць што небудзь кепскае для беларусаў улада рабіла. Ды ні было такога ні разу з 94га
  • Вероятный
    23.11.2023
    Kotya, "бьёт - значіт любіт", губернія! 

    Дзе ты ўбачыў у Канстытуцыі нейкі дазвол на выезд? 
  • Янка
    23.11.2023
    Варта разглядаць гэты чарговы абмежавальны "закон" у комплексе з астатнімі рэпрэсіўнымі законамі, перш за ўсё з забаронай на выдачу лукашэнкаўскіх пашпартоў за мяжой. Нават калі ён сам па сабе не выклікае драматычных наступстваў, іх варта чакакаць з наступнымі захадамі рэжыма.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open10

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць