Свет33

Лукашэнкаўскага дыпламата выклікалі ў МЗС Літвы з-за пагроз рэжымнага генерала

У панядзелак у Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслаў Хмыль, яму ўручылі ноту пратэсту, паведамляе Delfi.lt.

Павел Муравейка паказвае на карце, адкуль рыхтуецца напад. Скрыншот з відэа

Як адзначаецца ў паведамленні міністэрства, у ноце выказаны рашучы пратэст супраць выступлення першага намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі, апублікаванага ў выданні «Вячэрні Мінск» 24 кастрычніка гэтага года.

«Такія заявы могуць быць расцэненыя як адкрытая пагроза нападу на Літву, яны цалкам непрымальныя», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Літоўскае МЗС таксама запатрабавала ад Беларусі неадкладна даць афіцыйнае тлумачэнне заявы Муравейкі і нагадала, што Літва прыме ўсе магчымыя меры для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. 

Каментары3

  • No
    30.10.2023
    Муравейка - гэта гнусны баязлівы Табакі. Беларусы не будуць ваяваць і паміраць за дурняў
  • 1918x
    30.10.2023
    Цікава, куды дзелася Украіна на гэтай мапе
  • Касінер
    30.10.2023
    Гледзячы на пуза і рыла агрэссара муравейкі натаўцы задрыжэлі.... Ад смеху.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць