Грамадства55

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага прапанаваў стварыць Беларускі батальён у брыгадзе Астрожскага

Вадзім Кабанчук лічыць, што ўмацаваць вайсковы складнік можна было б з дапамогай стварэння легальнага падраздзялення па-за межамі Беларусі.

Вадзім Кабанчук. Скрыншот відэа

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук прапанаваў стварыць беларускі батальён у літоўска-польска-ўкраінскай брыгадзе імя вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага на тэрыторыі Польшчы і Украіны. Пра гэта ён заявіў сёння падчас анлайн-дыскусіі ў Радзе па замежнай палітыцы «Украінская прызма», адзначае Reform.by.

Кабанчук падзяліўся сваім бачаннем таго, як павінны стварацца беларускія інстытуцыі. Ён лічыць, што ўмацаваць вайсковы складнік можна было б з дапамогай стварэння легальнага падраздзялення па-за межамі Беларусі.

«Хацеў бы звярнуць увагу на разгортванне паўнавартаснага вайсковага падраздзялення ў складзе літоўска-польска-ўкраінскай брыгады. Фактычна гэтая брыгада была створаная ў тым ліку з такой інфармацыйнай мэтай. Гэта адносіцца да канцэпцыі Балта-Чарнаморскага рэгіёна. І тут не хапае беларускага складніка. Што можна зрабіць? На сённяшні дзень ёсць частка беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне як добраахвотнікі, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях у складзе розных фармаванняў.

Большая іх частка знаходзіцца ў палку Каліноўскага. Полк Каліноўскага не існуе самастойна. Няма такой юрыдычнай адзінкі ва Украіне. І гэтая брыгада, калі б, напрыклад, разгарнулі батальён ва Украіне, дала б фактычна магчымасць фармальна інстытуцыяналізаваць беларускіх добраахвотнікаў. Гэта павысіла б якасць рэкрутынгу, якасць дакументальнага суправаджэння, павысіла б інфармацыйны складнік Беларусі, якіх цяпер не хапае», — патлумачыў намеснік камандзіра ПКК.

Ён лічыць, што ёсць таксама вялікая колькасць беларусаў, якія гатовыя служыць у беларускім падраздзяленні пры ўмове легальнага статусу на тэрыторыі ЕС.

«І ў нас вялікая частка беларускіх патрыётаў, якія хочуць далучыцца да гэтага вайсковага складніка, але з тых ці іншых прычын — гэта ў першую чаргу фінансавыя і дакументальныя — яны не могуць трапіць на тэрыторыю Украіны, але яны гатовыя служыць на тэрыторыі Еўрасаюза. І адзін батальён можна было б разгарнуць у Польшчы, дзе найбольшая канцэнтрацыя беларускай дыяспары.

З той умовай, што гэты батальён нёс бы вайскова-паліцэйскія функцыі. Напрыклад, яго можна было б выкарыстоўваць для той жа аховы польскай мяжы, дзе фактычна лукашэнкаўскі бок ладзіць пастаянныя правакацыі з гэтымі нелегальнымі мігрантамі. Само па сабе разгортванне яшчэ аднаго батальёна на тэрыторыі Еўрасаюза дало б, я ўпэўнены, беларускіх рэкрутаў, якія і склалі касцяк гэтай брыгады», — рэзюмаваў Кабанчук.

***

Рада па замежнай палітыцы «Украінская прызма» — гэта ўкраінская некамерцыйная арганізацыя, якая існуе як сеткавы аналітычны цэнтр у сферы замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі.

Літоўска-польска-ўкраінская імя вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага брыгада — асобная брыгада трохпалковага складу краін Люблінскага трыкутніка, прызначаная для ўдзелу ў міжнародных міратворчых і гуманітарных аперацыях (у тым ліку ў аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай ААН, ЕС і НАТА). Стварэнне брыгады з'яўляецца часткай плана падтрымкі Украіны, прынятага пасля саміту НАТА ў горадзе Ньюпарт.

Каментары5

  • mikola ramanau
    26.09.2023
    Vadzim ! Udaczy !
  • Zxc
    26.09.2023
    Вельмі слушная і важная прапанова. У гэтага будзе будучыня.
  • Подполковник Кутыркин
    26.09.2023
    О чём может нам сказать это предложение Кабанчука ? О том ,что политическая власть Украины не заинтересована в отдельном белорусском формировании . Нет перспектив для развития , там тупик .

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць