Грамадства

Бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова асудзілі чацвёрты раз запар

Міхаіла Лапунова тройчы абвінавачвалі па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Ён правёў за кратамі ўжо 45 сутак. 

22 верасня, напярэдадні выхаду пасля адбыцця трэцяга запар адміністрацыйнага арышту, у судзе Цэнтральнага раёна суддзя Сяргей Кармановіч разгледзеў яшчэ адну адміністрацыйную справу, заведзеную ў адносінах да Міхаіла. Ён зноў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і чацвёрты раз адпраўлены за краты, піша «Гомельская вясна».

Сын Міхаіла — Мікіта — адзін з самых маладых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года.

На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

У жніўні 2022 года Мікіту Залатарову ўзмацнілі рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць