Грамадства55

Ад сёння ўведзена абавязковая платная дэзынфекцыя транспарту на мяжы. Колькі каштуе паслуга

Яна дзейнічае з 1 мая, але сёння стала платнай.

З 16 верасня ў Беларусі на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай уводзіцца абавязковая платная паслуга — дэзынфекцыя любога аўтатранспарту, піша Blizko.by.

Яна дзейнічае з 1 мая, але сёння стала платнай.

Каб прайсці дэзынфекцыю, кіроўцу трэба аплаціць яе ў касе банка або ў страхавой кампаніі, пасля чаго ён атрымае электронны білет з QR-кодам, які трэба паказаць памежніку. І ўжо пасля выезду з пункта пропуску машына павінна адправіцца на станцыю дэзынфекцыі.

  • Кіроўца легкавога аўто заплаціць за гэта 2 рублі.
  • Кіроўца аўтобуса — 30 рублёў.
  • Кіроўца грузавіка — 95 рублёў.

У хуткім часе паслугу павінны будуць змясціць у сістэме АРІП і падключыць да аплаты тэрміналы самаабслугоўвання.

Раствор, якім дэзынфікуюць, быццам забівае небяспечныя для сельскай гаспадаркі бактэрыі і вірусы, напрыклад, тую ж афрыканскую чуму свіней.

Такім чынам, у першую чаргу прызначэнне дэзынфекцыі ветэрынарнае. Паведамляецца, што працэдура не псуе кузава і не аказвае негатыўнага ўздзеяння на чалавека.

Увесь гэты комплекс мерапрыемстваў прадугледжаны адпаведным нарматыўным актам, які Лукашэнка падпісаў яшчэ ў красавіку 2022 года.

Каментары5

  • Факт
    16.09.2023
    сямейка знайшла чарговы спосаб як яшчэ абабраць людзей
  • Woodoo Cult
    16.09.2023
    Любой каприз за ваши деньги
  • Туравец
    16.09.2023
    Нічога новага за час кіравання не прыдумалі, як пачыналі з іванам ціцяньковым у 1994-95 гадах браць грошы з кіроўцаў што праязджалі па дарогах праз так званыя нацыянальныя паркі, так і працягваецца 29 год.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць