Усяго патроху22

Упершыню ў гісторыі Белавежскай пушчы ў дэманстрацыйнай вальеры нарадзіліся ваўчаняты

Прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» паведаміла пра нараджэнне на яго тэрыторыі пяцярых ваўчанят. Увагу гэтая навіна прыцягвае таму, што ўпершыню пара ваўкоў прывяла прыплод у дэманстрацыйных вальерах. 

«Волчата выросли немножко, а есть из блюдца не хотят», — цытуюць вядомы верш супрацоўнікі нацыянальнага парку. — Усё правільна — яны ж дзікія. І паводзяць сябе асцярожна. З логава выходзяць рэдка і пры любым гуку хаваюцца назад».

Палавой спеласці ваўкі дасягаюць у 2-гадовым узросце. Гон праходзіць у студзені-лютым, а нараджэнне дзіцянят — вясной. Цяжарнасць у ваўчыцы працягваецца крыху больш за два месяцы.

У прыплодзе бывае ад 4 да 12, звычайна 4-6 ваўчанят. Растуць яны вельмі хутка. Ваўчаняты ранніх вывадкаў ужо ў канцы жніўня важаць 10-12 кг.

У выхаванні дзіцянят бяруць аднолькава актыўны ўдзел і саміца, і самец. І хоць у першыя тыдні жыцця ваўчаняты сілкуюцца толькі матчыным малаком, ужо ў месячным узросце малыя прагна ядуць напаўператраўленую мясную ежу, якую «гатуюць» ім і маці, і бацька.

Каментары2

  • mikola
    29.06.2023
    Dobra Navina !
  • умка
    30.06.2023
    ваўкі хаваюцца - так...
    тое казала яшчэ мая маці... назіраючы чарговы раз, як спарваюцца сабакі пад вакном, сказала: "вось. так робяць сабакі, выхаваныя чалавекам, а ваўкі хаваюцца"

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць