Навука і тэхналогіі1414

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд

Па апошніх паведамленнях, сілавікі пачалі глядзець на мяжы не толькі галерэю і сацыяльныя сеткі, але і Google Play. Не ўсе ведаюць, але нават выдаленыя праграмы захоўваюцца ў гісторыі назаўсёды. 

Фота: Victoria_Regen / pixabay.com

Імаверна, спецслужбы шукаюць там сляды праграмы (mobile app) «Новая Беларусь» або старых праграмаў незалежных выданняў і, магчыма, таксама VPN. У любым выпадку, калі вы хочаце выдаліць сляды ўсталяванай праграмы цалкам, трэба выканаць наступны алгарытм.

Спачатку ўвайдзіце ў праграму Google Play. Яе эмблема выглядае вось так:

Эмблема праграмы Google Play («Крама Play» у беларускім перакладзе)

Пасля гэтага трэба націснуць на выяву вашага профілю. Яна знаходзіцца ў крайнім правым куце.

Аватар профілю замазаны ў правым верхнім куце. Трэба націснуць на яго

Пасля гэтага адкрыецца меню. Абярыце пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай» і націсніце на яго.

Тут трэба абраць пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай»

Пасля гэтага перайдзіце ў пункт «Кіраванне». Знайдзіце там праграму, якую вы хочаце выдаліць.

Праграма ў пункце меню «Кіраванне»

Пасля гэтага націсніце «птушачку» ў правым боку насупраць назвы праграмы або доўгім націсканнем на назву. Праглядзіце спіс і працягвайце вылучаць праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.

Прыклад вылучэння праграмы, якую вы хацелі б выдаліць

Пасля гэтага націсніце на карцінку «Сметніцы», якая знаходзіцца ў верхнім правым куце. У вас адкрыецца акенца пацвярджэння выдалення праграмы або праграмаў.

Акно пацвярджэння выдалення праграмы

Націсніце «Выдаліць». Пасля звярніце ўвагу на верхні радок пункта меню «Кіраванне». Там ёсць пункт «Усталяваныя» са стрэлкай у правым баку. Націсніце на яго.

Цяпер вам трэба націснуць «Не ўсталяваныя», каб адкрыўся спіс усіх праграмаў, якія вы некалі ўсталёўвалі на ваш тэлефон.

Праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя»

Звярніце ўвагу: праграма «Новая Беларусь», якую мы выдалялі ў мінулым пункце, засталася ў спісе «Не ўсталяваных». То-бок нават пасля выдалення яна засталася ў спісе.

Вылучыце праграмы, якія вы хацелі б выдаліць, такім жа чынам, як і ў мінулым пункце — націскаючы на «птушачкі» з правага боку ад назваў або доўга націскаючы на саму назву. Абярыце ўсе праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.

Вылучаная праграма «Новая Беларусь» у спісе «Не ўсталяваныя». Памер праграмы іншы, але выгляд амаль такі самы

Пасля таго як вы абераце ўсе праграмы, якія хочаце выдаліць, націсніце на «Сметніцу» і пацвердзіце выдаленне такім жа самым чынам. Пасля гэтага ўнізе з'явіцца акенца, якое пацвярджае выдаленне.

Цяпер выдаленая праграма не будзе паказвацца ў Google Play. Імаверна, гісторыя пра яе выдаленне застаецца на серверах Google, але праз смартфон факт яе ўсталявання праглядзець будзе немагчыма.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Санта
    10.06.2023
    Acab, чарговае трызненне, якое множыць рос. прапаганда. Па-першае, Гугл не ўваходзіць у Meta. Па-другое, няма такіх прыкладаў, што беларусы пастрадалі ад таго, што Гугл быццам бы нешта там перадаў рэжыму. А вось прыклады таго, што гэбня-оац-губопік-ітд віжуе за беларусамі праз камеры і кіпод, праслухоўванне і тд, вельмі шмат, і наступствы ад гэтыя вялікія, але ‘ацабу’ чамусьці муляе менавіта ўсё заходняе ды амерыканскае.
  • ГугелоФОБ
    10.06.2023
    Лучший вариант иметь чистый гугел-акк - это не заводить его вообще.
  • Acab
    10.06.2023
    Асобна падкрэсьлю, я памылкова напісаў вышэй, што гугль належыць мэце. Не, належыць альфабэту

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць