Грамадства11

Мастачка зрабіла 3D-мадэль камеры, у якой утрымлівалі палітычных — вось як выглядае ізалятар знутры

Візуальная мастачка і фем-квір актывістка Вікторыя Грабеннікава адсядзела 15 сутак у беларускіх ізалятарах і вырашыла паказаць, як выглядаюць камеры знутры, зрабіўшы 3D-мадэль адной з іх.

Вікторыя Грабеннікава. Фота: асабісты архіў.

Вікторыя даўно працуе з траўматычнымі і дыскрымінуючымі тэмамі, выкарыстоўваючы візуальную мастацкую мову.

«Свет турмы максімальна ізаляваны ад знешняга. Рэчы і навіны, усё праходзіць адтуль і туды дзіка складана, з цэнзурай і забаронамі. І мне захацелася неяк аспрэчыць, парушыць гэтыя правілы, адабраць у іх трошкі кантролю. «Вось! Я нешта пранесла, сведчанне гэтага жаху, і на шмоне яго не адабраць», — расказвае Вікторыя, як у яе з’явілася ідэя стварэння 3D-мадэлі камеры. 

Праца Вікторыі

У працы Вікторыі візуалізаваная камера з ІЧУ ў Жодзіна пад нумарам 80, дзе яна правяла большую частку з 15 сутак, прысуджаных ёй 28 лютага — пасля дня рэферэндуму. Дзяўчыну затрымалі каля будынка вакзала ў Мінску, аформіўшы пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

«У пратаколе было напісана, што я крычала правакацыйныя лозунгі: «Не вайне» і «Жыве Украіна». Смешныя фармулёўкі, каб гэта не было легальным дакументам. На самой справе, у той дзень ніякага мітынгу не было і блізка, не тое што слоганы крычаць. Перад вакзалам было ў пяць разоў больш міліцыі, чым людзей. Мяне папрасілі прайсці «праверыць дакументы» праз хвіліну, як я выйшла з будынка вакзала. У наступны раз я кудысьці выйшла ўжо пасля сваіх 15 сутак», — расказвае Вікторыя.

У маленькай камеры на Акрэсціна з дзяўчынай было ад 15 да 23 чалавек. У Жодзіна — 10.

У камеры Вікторыя пазнаёмілася з людзьмі розных прафесій: настаўніцай, бухгалтаркай, дызайнеркай, канструктаркай абутку. Умовы — звычайныя на сёння для так званых палітычных, «кантрольных» арыштантаў.

«Нейкі час у Жодзіна ў нас былі матрацы. А потым іх забралі і пачаўся жах: ложкі там металічныя, з несуцэльнага ліста металу, было вельмі балюча і халадно. Плюс яшчэ ўвесь час светла: арганізм не разумеў, калі спаць. Нам заўсёды грубіянілі, нас зневажалі.

Увогуле, уся турэмная сістэма ў нас працуе такім чынам, каб тваёй менталцы было вельмі дрэнна, каб ты ўвогуле не адчуваў ці не адчувала сябе асобай.

Складана не мець магчымасці адказаць міліцыі, абараніць сябе. Складана адчуваць, што ў іх ёсць поўная ўлада над тваім жыццём і здароўем. Складана думаць пра тое, што гэта ўсё можа не скончыцца, калі яны захочуць. Не ведаць, што з тваімі блізкімі, пакуль ты ў няволі. Складана ведаць, што ніякай легальнай абароны ў цябе ад гэтай пякельная сістэмы няма».

У бліжэйшай будучыні Вікторыя збіраецца дапоўніць свой праект опцыяй кіравання відамі ў камеры, каб можна было разглядаць яе з розных ракурсаў і пазіцый, як бы шпацыруючы там.

Чытайце таксама:

Як беларусаў катуюць на Акрэсціна — сведчанні зняволеных, экс-супрацоўніка ІЧУ, развагі гісторыка ў фільме «НН»

Каментары1

  • trolly
    14.07.2022
    Даволі цывільна, у мяне ў камеры туалет быў побач з ложкам і нічым не адгарожваўся, камера была накіравана проста на туалет, ну і вартаўнік, калі ў зрэнку глядзеў, бачыў, як ты спраўляеш малую патрэбу. А мейсца не хапала нават, каб зарадку зрабіць.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць