Андрэй Расінскі. Кадры

«Маўчанне Лорны» братоў Дардэнаў

Аскетычны шэдэўр пра драму сумлення.

posterМаўчанне Лорны (Le silence de Lorna)
Бельгія — Вялікабрытанія — Францыя, 2008, каляровы, 105 хв.
Рэжысёры: Жан-П’ер Дардэн, Люк Дардэн
Ролі выконваюць: Арта Даброшы, Жэрэмі Рэн’е, Аліўе Гурмэ, Фабрыцыа Раньён, Албан Укай, Морган Марын, Антон Якаўлеў
Жанр: Драма
Прэміі: Прыз Канскага кінафэсту за найлепшы сцэнар, намінацыя на «Залатую галіну»
Адзнака: 9 (з 10)

Албанская імігрантка Лорна заключае фіктыўны шлюб з безнадзейным наркаманам Кладзі, каб атрымаць бельгійскае грамадзянства. Саўдзельнікі Лорны чакаюць, калі наркаман памрэ: тады аўдавелая Лорна ізноў праз шлюб — выцягне на Захад расейскага мафіёзі з вялікімі грашыма. Але ў гераіні нечакана абуджаецца спачуванне.

Карціны братоў Дардэнаў называюць сацыяльнымі. І, сапраўды, іміграцыя, наркаманія, цяжкае жыццё — пазнакі актуальнай тэматыкі. Але за сацыяльнымі праблемамі зусім іншы — метафізічны твор.

Гэта твор — мінімалісцкі. Ані рэзкіх гукаў і ракурсаў, прымусовых мантажных стыкаў. Агульныя і сярэднія планы, крыху буйных, што не акцэнтуецца. Камера не дрыжыць і не дрыгаецца (так што гэта й не эстэцкая «Догма»). Затое яўна адчуваюцца традыцыі Рабэра Брэсона. Як казаў каталіцкі філосаф Жак Марытэн — гэта фільм аскетычны.

Браты Дардэны працавалі ў тэатры, адылі перайшлі ў дакументалістыку — і надалей перайшлі да ігравога кіно. Як у папярэдніх стужках «Сын», «Дзіця», «Разэта» — у фільме «Маўчанне Лорны» моцная драматургія і тайна, якая зваблівае і не дае адарваць вачэй ад экрану.

Гэта тайна — чалавечае сумленне, жыццё і пакуты душы, што абуджаецца й праяўляе сябе.

Сціплая гісторыя албанскай імігранткі — гэта Дастаеўскі на бельгійскай зямлі, злачынства і пакаранне — у выкананні крохкай дзяўчыны (гераіня Арты Даброшы ў нязменнай чырвонай сукенцы проста жыве на экране). Гэта хічкокаўская параноя граху, якая не адрозніваецца ад штодзённасці.

Стужка настолькі дасканалая, што немагчама сказаць — як яна зроблена.

Гэта чыстае кіно. Увасабленне на экране — драмы чалавечай душы — вядомымі толькі Дардэнам сродкамі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі3

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці2

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі3

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць