Эканоміка

Bloomberg: Беларускія айцішнікі масава эмігруюць пад уплывам рэпрэсій

IT-сектар Беларусі, што прыносіў дзяржаве значныя даходы, на вачах распадаецца, піша сусветнае бізнэс-выданне.

Дэманстранты ўздоўж МКАД насупраць ПВТ з нацыянальнымі сцягамі. 14 жніўня 2020 года

Усім вядомы дадатак для абмену паведамленнямі Viber і легендарная анлайн-гульня World of Tanks з’явіліся дзякуючы таленавітым беларусам. У 2019 годзе экспарт прадуктаў ІТ-сектара прынёс Беларусі $2,2 мільярда. Аднак цяпер будучыня беларускага ІТ стаіць пад вялікім пытаннем, бо ўсё больш беларускіх спецыялістаў вымушаныя з’ехаць праз пераслед лукашэнкаўцамі, піша Bloomberg.

Некаторыя IT-кампаніі часткова ці цалкам перанеслі свае офісы за мяжу.

Японская кампанія Rakuten, якая валодае Viber, адна з першых закрыла свой офіс у Беларусі пасля жорсткага збіцця пратэстоўцаў АМАПам у жніўні.

Аляксандр Куўшынаў, топ-менеджар кампаніі Gurtam, якая стварае сістэмы для GPS-маніторынгу, пакінуў краіну пасля таго, як убачыў сябе на дзяржаўным тэлебачанні ў рэпартажы аб расследаванні ў Pandadoc — яшчэ адной тэхналагічнай кампаніі, дзе працаваў яго брат Віктар.

«Мы думалі, што гэта будзе кароткая працоўная паездка, таму нават не бралі зімовай вопраткі. Прайшло паўгода, мы ўсё яшчэ тут, а мой брат Віктар — за кратамі», — кажа 38-гадовы Аляксандр Куўшынаў, які цяпер жыве ў Вільні, куды часткова пераехала яго кампанія.

Вялізная страта для эканомікі Беларусі становіцца прыбыткам для суседніх краін, у прыватнасці, для Літвы, якая хутчэй за ўсе краіны ЕС рэгіструе высокатэхналагічныя кампаніі, бо імкнецца прыцягнуць у сваю эканоміку як мага больш інавацый.

Літоўскі ўрад стварыў для гэтага ўсе ўмовы. Беларускія кампаніі могуць паскорана атрымаць ліцэнзію, а супрацоўнікі — карыстацца льготамі. Акрамя гэтага, Літва спрасціла атрыманне візы для беларускіх IT-спецыялістаў.

Больш за 40 беларускіх IT-кампаній рэлакуюць у Літву больш за 900 супрацоўнікаў. Яшчэ 30 кампаній узважваюць такі перанос.

Літва — не адзіная краіна, куды пераязджаюць беларускія праграмісты. За іх змагаюцца таксама Польшча і Украіна. 

Па словах Святланы Ціханоўскай, кампаніі, якія пакідаюць Беларусь, з радасцю вернуцца назад, калі Лукашэнка сыдзе. Менавіта таму большасць з іх пераязджаюць часткова, бо спадзяюцца, што сітуацыя палепшае.

«Мы ўсё так жа лічым Беларусь сваім домам, — кажа Аляксандр Куўшынаў. — Але чым даўжэй застаешся за мяжой, тым прасцей працягваць будаваць сваё жыццё тут — нават калі на радзіме сітуацыя зменіцца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна11

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Аднойчы за Беларусь на Алімпіядзе выступаў Канстанцін Каліноўскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць