
Дзікае здарэнне адбылося 11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах (Мінская вобласць). Вучань 10 «Б» класа Вадзім М. напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і геаграфіі ды аднакласнікаў.
Наступствы цяжкія. Як стала вядома «Нашай Ніве», настаўнік і адзін з вучняў памерлі. Двое вучняў з раненнямі — у рэанімацыі, усяго параненыя пяцёра школьнікаў.
Настаўніцы Марыне Пархімовіч было 53 гады.
На месца здарэння прыехаў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч.
«Паводле папярэдніх звестак, падазраваны ў нападзе вучань 10-га класа прыйшоў у школу каля 7.40. Ён паставіў партфель і выйшаў з кабінета. Потым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два аднакласнікі. Яны атрымалі раненні. Пасля гэтага падазраваны выбег з класа, і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа. 17-гадовы школьнік у выніку нападу загінуў», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.
Адзінаццікласніка, які загінуў, звалі Аляксандр.
Нападнік збег, выскачыўшы праз акно другога паверха. Яго затрымалі ў горадзе а 10.14 супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПа, паведаміла МУС у твітары.
Дзяцей да моманту затрымання падлетка трымалі ў школе.
Знаёмыя характарызуюць Вадзіма М. як «нармальнага, звычайнага, спакойнага». Вучыўся, кажуць, нармальна.

Чытайце таксама
11-класнік, які загінуў у Стоўбцах, быў патрыётам, вёў старонку па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ
Дзесяцікласнік напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі
«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня
Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу
Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан
«Наогул не ўмеў злавацца». Што вядома пра нападніка і яго затрыманне
«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары