Здарэнні1515

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Свабода паразмаўляла са сваячкай дзесяцікласніка Вадзіма М., які напаў з нажом на настаўніцу і вучняў у сярэдняй школе №2 у Стоўбцах. Цётка бацькі нападніка расказала пра сям‘ю, дзе выхаваўся хлопец.

Здарэнне адбылося сёння ранкам. 53-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства памерла ад ран. Пазней стала вядома, што загінуў яшчэ 17-гадовы падлетак, два — 15-гадовы і 16-гадовы — застаюцца ў рэанімацыі.​

Бацька Вадзіма М., які ўчыніў напад у стаўбцоўскай школе, працуе вадзіцелем у камунгасе ў Стоўбцах. Там жа, прыбіральшчыцай, працуе і маці. Абаім няма яшчэ і 40 гадоў. Яны паходзяць зь вёсак у Стаўбцоўскім раёне. Жывуць у Стоўбцах.

Як распавяла сваячка бацькі школьніка, у сям‘і, апрача Вадзіма М., ёсць меншая дачка, якая ходзіць у 5-ю клясу той самай школы, дзе адбылося здарэнне.

«Мне сёння звоняць без канца сваякі. Ну ўсе кажуць, што ён узорны вучань, паводзіны добрыя, а што яму сталася? Ці ён што ў інтэрнэце рабіў, ці чым займаўся!? Бацька ягоны заўсёды быў рады, што ён дома, з сям‘ёй, ні ў якія дурныя кампаніі ня лез. Заўсёды з бацькамі, разам. Ніколі бацькі раней на яго ня скардзіліся, што курыць ці яшчэ што», — кажа стрыечная бабуля Вадзіма М.

Сям‘ю, у якой выхаваўся хлопец, яна называе спакойнай і працавітай. А самога Вадзіма М. называе «нармальным і адэкватным хлопчыкам».

«Вельмі добрая сям’я. Гэтыя бедныя дзеткі (бацькі. — РС) самі ўсё стараюцца. Працуюць. Машыну купілі самі, дом самі. Бачыла неяк нядаўна бацьку і пытаюся: як, скажы, Вадзім жа ў 10-ы клас [ходзіць], можа, і паступаць куды ўжо збіраецца? А ён кажа: цёця, ён такі свойскі ў нас, дамашні. І ўсе так пра яго кажуць. Харошы і добры вучань быў. Спакойны, узорны хлопец. Што ён зрабіў, што там атрымалася, ня ведаю».

Скантактавацца з бацькамі Вадзіма М. ёй пакуль не ўдалося.

«Дзе ж яны самі пазвоняць. Яго злавілі ж ужо. Пэўна, і бацькі там недзе. Бедныя. Ну што яму нарабілася, у мяне ў галаве ня ўкладваецца».

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам28

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць