Рэдакцыя Arche выдала новы юбілейны выпуск, прымеркаваны да 100-годзьдзя БНР і 20-годзьдзя часопіса.

«Мы падрыхтавалі гэты нумар, каб кожны чытач мог пагрузіцца ў аўтэнтычны сьвет БНР і Акту 25 сакавіка, а ня больш ці менш удалых стылізацыяў пад яго. Мы адабралі толькі арыгінальныя матар'ялы, не дапускаючы ніякіх рэканструкцыяў», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце.
Выпуск выдадзены цалкам у колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выданьня быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фота, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
Нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.
Пра тое, як атрымаць унікальны нумар-фотаальбом, можна даведацца на сайце Arche.
-
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя
-
«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
-
Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары