Меркаванні1313

Усевалад Сцебурака: Чакаем Алеся Юркойця

Вось ужо паўгода вядомы краязнаўца з Астравеччыны Алесь Юркойць знаходзіцца пад следствам у мінскім СІЗА. Ён мытнік. А чарговая справа мытнікаў, па якой затрымана больш за 20 чалавек, праходзіць пад покрывам абсалютнай сакрэтнасці. Сваякі не маюць звестак пра ход следства…

У Беларусі заўсёды хапала таленавітых людзей: пісьменнікаў, музыкаў, навукоўцаў. Каго бракавала, дык гэта асобаў, здольных усіх арганізаваць, аб’яднаць і скіраваць на карысць беларушчыны.

Мала тых, хто, не спадзеючыся ні на матэрыяльныя выгады, ні на славу, ні нават на словы ўдзячнасці, станавіліся ініцыятарамі­арганізатарамі-­мецэнатамі ў адной асобе, такімі рухавікамі беларускасці.

Такім чалавекам быў, ёсць і, веру, будзе ўраджэнец Нальшчан Алесь Юркойць.

Нарадзіўся ў простай сям’і, скончыў БДУ. Нястомна займаўся самаадукацыяй. Не прапускаў ніводнай беларускай кнігі — гісторыя, этнаграфія, музыка, мова. Жывучы ў вёсцы Варняны, дзе і кнігарні не было, ён сабраў зайздросную бібліятэку, часам толькі дзеля яе папаўнення выпраўляючыся ў Мінск, Гродна, Вільню.

Як і кнігі, ён любіў і ўмеў знаходзіць цікавых людзей. І не важна, была гэта стагадовая бабця, сведка высадкі Філістовіча, беларускі ксёндз з суседняй парафіі са зборам рэдкіх кніжак ці пісьменнік-­класік. Вакол Юркойця паступова склаўся вялікі беларускі клуб — адкрыты для ўсіх.

Пералік імпрэзаў, што зладзіў Алесь, заняў бы не адну старонку і зрабіў бы гонар сур’ёзнай грамадскай арганізацыі. Юркойць рабіў гэта на энтузіязме. Яго пазітыўнасць і напор рабілі немагчымае.

Ён удзельнічаў у аднаўленні пад’ёмнага мастка і рэстаўрацыі вежы сядзібнага комплексу Абрамовічаў, якія цяпер сталіся візітоўкай Астраўца.

Ён прывозіў на Астравеччыну дзясяткі літаратараў, спевакоў. Раённы гарадок бачыў людзей, выступы якіх зрабілі б гонар сталічным пляцоўкам.

На рахунку Алеся быў першы літаратурны астравецкі слэм, фотавыставы, краязнаўчыя чытанні.

На мастацкія плэнэры збіраліся мастакі з Беларусі, Літвы, Польшчы. У Астравец з’ехаўся дзясятак скульптараў. Яны пакінулі свае працы ў падарунак гораду!

Сярод імёнаў, якія ён адкрыў, быў брат Казіміра Сваяка Альбін Стаповіч. У 2004 годзе ў яго роднай вёсцы Барані адбыліся чытанні, прысвечаныя гэтай асобе, і адкрытая мемарыяльная шыльда.

У 2002 годзе Алесь быў адным з арганізатараў міжнародных чытанняў, прысвечаных дыпламату, стваральніку першага руска­японскага слоўніка Іосіфу Гашкевічу.

Нават калі дачок у Алеся стала трое, ён працягваў нараджаць і праводзіць у жыццё ідэі. Вазіў бясплатныя экскурсіі па Астравеччыне. Арганізаваў моўныя курсы «Мова нанова». Ставіў помнікі!

А што цяпер? Чалавек больш за паўгода правёў за кратамі. Скупыя лісты, бездапаможнасць адвакатаў і цішыня ў эфіры. Не маем ніякай інфармацыі, каб меркаваць аб прычынах, стане і перспектывах ягонай справы.

Што б ні было, ведаючы Алеся Юркойця, я ўпэўнены, што ён не злодзей і не злачынца. На такіх, як ён, трымаецца Беларусь. Веру, што справядлівасць станецца і Юркойць зможа зноў працаваць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць