Грамадства1111

Каб падаць дакументы ў беларускамоўную гімназію №23, бацькі займалі чаргу з 5:30 раніцы

Каб запісацца на падачу дакументаў у першы клас гімназіі №23 у Мінску, бацькі прыходзілі да навучальнай установы ў прыкладна ў 5:30 раніцы. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла маці першакласніка гімназіі, супрацоўніца IT-кампаніі Алена Лешчанка.

Алена расказала, што хацела прыйсці падаваць дакументы а 9-й раніцы, калі пачынае працу прыёмная камісія. Аднак знаёмая настаўніца папярэдзіла, што ўжо цягам некалькіх гадоў чарга з ахвочых пачынае збірацца ля ўвахода ў гімназію а 6-й раніцы.

«Я ўвогуле не турбавалася, думала, што як са старэйшай дачкой 8 гадоў таму: прыйшлі ў першы дзень, роўна да часу пачатку, занялі чаргу, былі ў ліку першых, патрапілі, куды хацелі. Але ў выніку ў 5:50 нас запісалі пад нумарам 10», — расказвае Алена.

Алена Лешчанка патлумачыла, што ў першыя класы набіралі 36 чалавек, яшчэ колькі месцаў пакінулі для жыхароў раёна. Таму і сабралася многа людзей — бацькі баяліся, што дзецям не хопіць месца ў гімназіі. «Мабыць, у наступным годзе гімназія дадатковы клас арганізуе, вунь як людзі намагаюцца патрапіць», — кажа Алена.

У гімназіі з першага класа вывучаюць англійскую і кітайскую мовы. Усе імкнуцца трапіць у клас з англійскай мовай, таму такая і спешка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць