На правах рэкламы

Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання аб'яўляе шосты набор слухачоў

Міжнародная асветніцкая праграма «Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання» аб'яўляе чарговы набор слухачоў.

Праграма накіравана на фарміраванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання на розных узроўнях.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца мэтанакіраваныя людзі ва ўзросце 25—40 гадоў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, маюць вышэйшую адукацыю, валодаюць ангельскай мовай, занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці.

Арганізацыйна праграма складаецца з чатырох вочных навучальных сесій і міжсесійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае самастойны аналіз матэрыялаў сесій, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама правядзенне прэзентацый па тэматыцы школы для «аднакласнікаў».

Праграма сфакусаваная на актуальнай для Беларусі праблематыцы і магчымасці ўжыць атрыманыя навыкі ў галіне публічнага адміністравання. Удзельнікі атрымліваюць веды ў сферы паліталогіі, эканомікі, рэгіянальнага развіцця, мясцовага самакіравання, прыватна-дзяржаўнага партнёрства, электроннага кіравання, працы са СМІ і грамадскай думкай, інстытутаў ЕС.

Выкладчыкамі школы з'яўляюцца вядомыя навукоўцы — эканамісты, палітолагі, сацыёлагі, журналісты, спецыялісты па публічным адміністраванні з Беларусі, Грузіі, Літвы і Швецыі, а таксама міжнародна прызнаныя эксперты з іншых дзяржаў.

Рабочыя мовы школы: англійская, беларуская, руская.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:

• узрост ад 25 да 40 гадоў;
• вышэйшую адукацыю;
• валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, працы і ўдзелу ў дыскусіях;
• грамадзянская актыўнасць: сяброўства ў грамадскіх аб'яднаннях, партыях, прафесійных саюзах і г.д.;
• гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх відах дзейнасці школы: вочных сесіях, семінарах, круглых сталах і іншых відах міжсесійнай працы;
• лідарскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца па адрасе [email protected] да 24:00 5 лютага.

Заяўка запаўняецца на англійскай мове. Форма заяўкі прыкладаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць