Меркаванні126126

Ці павінна НН выдаліць анекдот «Згвалтаваў порназорку»? Выказвайцеся і галасуйце

Апытанка

«Калі беларус згвалтаваў расійскую порназорку, ён русафоб ці русафіл?» Чытач размясціў нам у каментах такі анекдот, мы яго апублікавалі.

Гэта выклікала крытыку.

«Такім чынам рэдакцыя паказвае пазіцыю: тое, што беларус у Расіі згвалтаваў порназорку, мы лічым смешным, і таму вырашылі надрукаваць анекдоты на гэту тэму. Калі б рэдакцыі гэтыя анекдоты слалі ў каментары пад арыгінальнай навіной і рэдакцыя вырашыла гэта не выдаляць — ОК, гэта свабода слова, рэдакцыя не цэнзуруе сваіх чытачоў, бо не лічыць, што мае на гэта права. Калі ж рэдакцыя выносіць загаловак навіны ў рубрыку «Анекдоты», то гэта ўжо болей чым простая рэакцыя чытачоў. Такі падыход да тэмы гвалту, этнічнасці і гумару быў настолькі шакуючым», — асудзіла нас калега-журналістка Марыя Садоўская-Комлач.

«А не жартавалі б вы з гвалту, карма была б чысцейшая і выгляд лепшы. Такія жарты — прыкладна тое самае, што харканне на падлогу ў гасцях», — напісала літаратарка і аўтарка НН Святлана Курс.

«Беларус, які згвалтаваў каго б там ні было, — злачынца. І гэта не анекдот для «Нашай Нівы». Гэта дрэнны густ, сама мала. На анекдот яшчэ магло б пацягнуць, калі б порназорка заявіла, што ў выніку згвалтавання яе пазбавілі цнатлівасці», — далучыўся да яе наш сталы чытач і аўтар Кнехт.

А вось журналіст Віталь Цыганкоў, наадварот, катэгарычна супраць абмежаванняў для гумару. Вось што ён напісаў у Фэйсбуку:

«Я не гей, бо я ніколі не змагу трахацца з тымі, каго паважаю. Таму я не магу трахацца з мужчынамі». Як вам такі жарт?

Не, гэта не Наша Ніва:), гэта класіка сучаснага англійскага гумару. Набярыце на ЮТубе Most Offensive Jokes — паслухайце сцэнічныя жарты вядомых комікаў, якія паказваюць па ТБ.

Вы пачуеце там жарты і пра масавыя забойствы школьнікаў у ЗША, і пра Мухамада, і пра Ісуса, пра чорную жанчыну, якая зрабіла сем абортаў, пра гееў, пра рак, і пра Біблію, і нават пра 11 верасня.

І хочацца спытаць у людзей, якія крытыкуюць «Нашу Ніву» за анекдот пра гвалтаванне. Як вы ўвогуле ўяўляеце сэнс існавання гумару, жартаў і анекдотаў? Відавочна, што гумар — гэта часцей за ўсё смех з чагосьці кепскага, няправільнага, заганнага. Нават самы нявінны анекдот «прыйшоў муж з камандзіроўкі» – гэта ж смех над здрадай, над трагедыяй, над разводам. А анекдоты пра нацыянальнасці, расы — двайны ай-яй-яй. Вы кажаце, што нельга анекдоты пра гвалтаванні. Чаму? Самае страшнае, што можа быць у жыцці — гэта вайна і смерць. Але народы ва ўсе часы жартавалі са смерці.

Вядома, усяму сваё месца — пра што не можа жартаваць палітык, пра гэта можна жартаваць у рубрыцы «Анекдоты» і са сцэны.

Вы можаце па-рознаму ацэньваць стандарты сучаснага заходняга гумару. Але не гаварыце, што НН перайшла нейкую там мяжу дапушчальнага. Яна «да мяжы» не дабралася нават на сотні кіламетраў».

Не зразумеў абурэння і наш іншы сталы чытач Сяржук Голік: «Показка не зняважвае згвалтаваную, не прыніжае і не ўсхваляе гвалтаўніка. У чым непрыстойнасць?»

Насамрэч, тэма межаў карэктнага ў гумары, у анекдотаў, не простая. Дзе мяжа свабоды жарту і цэнзуры, прыстойнага і непрыстойнага, карэктнага і некарэктнага?

Раз зайшла такая гаворка, просім Вас выказацца і прагаласаваць.

Каментары126

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць