Грамадства11

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon

У Гродне пачаў працу новы сартавальны цэнтр маркетплэйса Ozon плошчай 2,55 тысячы квадратных метраў. Яго адкрыццё, як заяўляецца, павінна паскорыць дастаўку заказаў купцам і адгрузку тавараў прадаўцоў у заходніх рэгіёнах Беларусі, піша Office Life.

Фота: Lookby.media

У цэнтры будуць сартаваць і апрацоўваць заказы, а таксама займацца вяртаннем тавараў. На першым этапе ён зможа апрацоўваць да 20 тысяч заказаў за суткі, або больш за 600 тысяч штомесяц. Да снежня кампанія плануе павялічыць магутнасць да 55 тысяч заказаў у суткі.

У Ozon адзначылі, што неабходнасць адкрыцця новага аб'екта звязаная з хуткім ростам попыту. У другім квартале 2026 года жыхары Беларусі аформілі на маркетплэйсе больш чым утрая больш заказаў, чым за такі ж перыяд мінулага года. Дзякуючы новаму цэнтру купцы і прадаўцы заходняй часткі краіны атрымаюць такія ж магчымасці па хуткасці дастаўкі і адгрузкі, як і ў Мінску.

Новы комплекс адпавядае сучасным патрабаванням складской лагістыкі. Ён абсталяваны гідраўлічнымі пагрузачнымі платформамі і сучаснымі канструкцыямі, што дазваляе больш эфектыўна і бесперабойна апрацоўваць тавары.

Раней лагістычная сетка Ozon у Беларусі ўключала лагістычны хаб у Мінску і сартавальныя цэнтры ў Оршы і Баранавічах.

Расійская кампанія працуе на беларускім рынку з 2021 года. У 2025 годзе яна першай сярод маркетплэйсаў у Беларусі ўвяла ў эксплуатацыю аўтаматызаваны 3D-сартавальнік, які павысіў хуткасць і дакладнасць апрацоўкі заказаў. Таксама актыўна пашыраецца сетка пунктаў выдачы: у другім квартале 2026 года іх колькасць павялічылася больш чым у паўтара раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Абарот пляцоўкі за гэты час вырас больш чым удвая, а колькасць актыўных купцоў — на 51 працэнт.

Фінансавыя паказчыкі кампаніі таксама працягваюць расці. У другім квартале 2026 года чысты прыбытак Ozon павялічыўся ў тры разы ў параўнанні з мінулым годам, а абарот маркетплэйса ў Беларусі расце амаль удвая хутчэй, чым год таму.

Каментары1

  • Андрусь
    03.08.2026
    То бок, для Украіны ў Беларусі з'явілася 501-я цэль, якая будзе знішчаная ў выпадку далучэння лукашысцкай Беларусі да баявых дзеянняў супраць Украіны?!

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць