Спорт22

Беларускія вясляркі выйгралі золата чэмпіянату Еўропы

Беларускія вясляркі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман сталі чэмпіёнкамі Еўропы ў акадэмічным веславанні ў дысцыпліне «двойка парная». Спаборніцтвы праходзяць у італьянскім Варэзэ, паведамляе БелТА.

Фота: НАК Беларусі

У фінальным заездзе жаночых двухмесных экіпажаў удзельнічалі каманды з Беларусі, Швейцарыі, Літвы, Германіі, Грэцыі і Вялікабрытаніі.

Пасля першай паловы дыстанцыі беларускі спартсменкі ішлі трэцімі, але на другой частцы заезду змаглі значна дадаць у тэмпе і ў выніку першымі перасеклі фінішную лінію. Срэбра заваявалі грэцкія вясляркі Дзімітра Конту і Евангелія Анастасіяду, якія адсталі ад беларусак на 1,32 секунды. Трэцяе месца занялі прадстаўніцы Літвы Марціна Казлаўскайце і Давіле Рымкуце.

Для Алены Фурман гэтая перамога стала пятай на чэмпіянатах Еўропы. Раней яна станавілася чэмпіёнкай у адзіночцы ў 2018, 2021 і 2024 гадах, а таксама ў двойцы парнай у 2019 годзе. Цяпер да гэтых тытулаў дадалася яшчэ адна залатая ўзнагарода.

Летась Клімовіч і Фурман разам заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату свету ў гэтай самай дысцыпліне.

Заўтра беларускія спартсмены павінны выступіць яшчэ ў трох фіналах еўрапейскага першынства: у мужчынскай адзіночцы (Яўген Залаты), жаночай лёгкай адзіночцы (Валерыя Шэндэль) і мужчынскай васьмёрцы з рулявым.

Каментары2

  • Позор
    01.08.2026
    организаторам.
  • как хорошо было...
    02.08.2026
    ...без белорусов и россиян: куда более слабые участники, которым "золото" в обычной ситуации не светило, уезжали с золотыми медалями ;)

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць