Свет33

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС

Групоўка пагадзілася на поўнае раззбраенне, заявіў прэзідэнт ЗША.

AP Photo Mark Schiefelbein

Рада міру і ХАМАС дасягнулі «гістарычнага пагаднення», паводле якога групоўка пагадзілася на поўнае раззбраенне.Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Згодна з пагадненнем, раззброіцца павінны таксама ўсе іншыя ўзброеныя групоўкі ў Газе. «Гэта манументальны крок да трывалага міру і бяспекі», — падкрэсліў ён.

Трамп дадаў, што пагадненне дазволіць Газе кіравацца новым палесцінскім урадам у супрацоўніцтве з Радай міру, а Ізраіль атрымае бяспеку, «якую ён заслугоўвае», паколькі анклаў больш не будзе базай для тэрарыстычных нападаў.

Прэзідэнт ЗША назваў здзелку найважнейшай вяхой у рэалізацыі свайго плана з 20 пунктаў і падкрэсліў, што па меры раззбраення ізраільскія войскі будуць адыходзіць, а міжнародныя сілы па стабілізацыі разам з новай палесцінскай паліцыяй будуць забяспечваць бяспеку ў Газе.

Трамп таксама падзякаваў пасярэднікам — Егіпту, Катару і Турцыі — за садзейнічанне, заявіўшы: «Пагроза, якая ўзнікла з боку Газы 7 кастрычніка, не зможа адрадзіцца».

«Віншую ўсіх з гэтым неверагодным дасягненнем, якога, як усе казалі, ніколі не ўдалося б дасягнуць!» — заключыў ён.

Каментары3

  • Янка
    31.07.2026
    Хамас пра гэта ведае?
  • Дзмітрый
    31.07.2026
    Як і ў выпадку з Іранам высветліцца, што ў таго боку сваё разуменне пагаднення. Пад "іншымі групоўкамі для раззбраення" яны разумеюць Ізраіль 🤷‍♂️
  • Яня
    31.07.2026
    Хамас не чытае Нашу ниву

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць