Грамадства1010

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру

Беларус, які жыве ў Польшчы пяць гадоў, надта доўга чакае ДНЖ.

Фота: Holger Leue / Getty Images

Банк Pekao S.A. заблакаваў транзакцыі ІТ-спецыяліста Сяргея, бо цяпер ён чакае чарговы дазвол на жыхарства і не можа паказаць актуальную карту. Цяпер на яго рахунках — у тым ліку ашчадным — адлюстроўваецца «нуль», піша тэлеграм-канал Zloty dzik.

У гэтым жа банку ў беларуса аформлена іпатэка, выплаты па якой ён не можа рабіць. Банк пагражае спыніць супрацоўніцтва (што менавіта гэта азначае — пакуль незразумела).

У Польшчы Сяргей знаходзіцца з 2022 года, чакае другую Blue Card у Гданьску (а там нават на здыманне адбіткаў пальцаў выклікаюць праз 6 і больш месяцаў пасля падачы дакументаў).

Гісторыя Сяргея пачалася 18 мая 2026 года, калі банк Pekao S.A., спасылаючыся на закон аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML), запатрабаваў у яго дакумент, які пацвярджае законнасць знаходжання ў Польшчы.

Сяргей прыехаў у краіну ў студзені 2022 года з Беларусі, працуе ІТ-спецыялістам і цяпер жыве ў Гданьску. У банку Pekao у яго аформлены іпатэчны крэдыт і адкрыты ашчадны рахунак, на якім знаходзіцца каля 50 тысяч злотых (11,5 тысяч еўра).

У снежні 2025 года ён падаў дакументы на атрыманне карты побыту і да гэтага часу чакае выкліку на здачу адбіткаў пальцаў. На руках у Сяргея ёсць толькі папяровае пацвярджэнне са штампам аб прыняцці заявы, якое выдалі ў Паморскім ваяводстве, але банк яно не задаволіла.

28 мая Сяргей прыйшоў у аддзяленне банка, каб супрацоўнікі зрабілі копію гэтага штампа, але на наступны дзень банк паведаміў, што гэтае падстава не падыходзіць і патрэбная дзеючая карта побыту, віза, штамп у пашпарце або даведка ад ваяводы.

Сяргей спрабаваў растлумачыць, што штампы ў пашпарты ўжо даўно не ставяць, але банк гэта не задаволіла.

Паралельна беларус звярнуўся ва Упраўленне па справах замежнікаў, каб атрымаць неабходную даведку, але там яму паведамілі, што чакаць яе давядзецца два месяцы (а паводле неафіцыйнай інфармацыі ад іншых замежнікаў — нават да чатырох месяцаў, хоць паводле закона такія даведкі павінны выдавацца за 7 дзён).

Раптоўная блакіроўка

8 чэрвеня банк даслаў паўторнае патрабаванне з пагрозай «спыніць правядзенне любых транзакцый па рахунках на падставе артыкула 41, пункта 1, падпункта 3 закона аб AML».

У адказ Сяргей падаў афіцыйную рэкламацыю з патрабаваннем прызнаць штамп ваяводства дастатковым пацвярджэннем законнасці знаходжання (на падставе артыкула 108 закона «Аб замежніках»).

Законны тэрмін яе разгляду скончыўся 8 ліпеня.

14 ліпеня банк заблакаваў транзакцыі па рахунках Сяргея, а ў мабільным дадатку баланс стаў адлюстроўвацца як нулявы.

15 ліпеня Сяргей атрымаў папяровы ліст — адказ на рэкламацыю, у якім банк паведаміў, што штамп ад ваяводы, паводле ўнутраных правілаў банка, прызнаецца актуальным толькі на працягу аднаго месяца з даты выдачы.

Паколькі з моманту пастаноўкі штампа прайшло больш за 7 месяцаў, Pekao S.A. палічыў яго несапраўдным. Адпаведна, банк адмовіўся прызнаць яго належным дакументам для AML-праверкі.

У паведамленні пра блакіроўку банк указаў, што дае кліенту тэрмін да 8 жніўня, пасля чаго можа цалкам спыніць супрацоўніцтва.

Сяргей адзначае, што сітуацыя з Pekao не стала б для яго вялікай праблемай, калі б не аформленая іпатэка, бо банк дакладна не тлумачыць, што азначае «спыненне супрацоўніцтва» і якія наступствы гэта мае для пазычальніка.

Сяргей баіцца, што гэта можа прывесці да разрыву іпатэчнай дамовы: «Я мяркую, што гэта можа быць разрыў дамовы па маёй віне і патрабаванне выплаціць астатак іпатэкі. Паколькі грошай у мяне няма, то, не ведаю, магчыма, арышт маёмасці».

Перафінансаваць крэдыт і перанесці яго ў іншы банк без дзеючай карты побыту таксама не атрымаецца.

Што робіць ІТ-спецыяліст

Гэта не першы канфлікт Сяргея з банкам Pekao S.A. У мінулым годзе ў гэты ж час ад яго патрабавалі дазвол на працу, адмаўляючыся прымаць Blue Card і дэцызію. Тады беларусу ўдалося вырашыць праблему з дапамогай рэкламацыі.

Цяпер Сяргей запатрабаваў ад банка растлумачыць:

  • ці заблакаваны яго ашчадны рахунак і на якой падставе;
  • што азначае «поўнае спыненне супрацоўніцтва»;
  • якія наступствы гэта будзе мець.

Таксама ён накіраваў заявы фінансаваму амбудсмену (Rzecznik Finansowy) і ў Камісію фінансавага нагляду (KNF).

Акрамя таго, беларус звярнуўся ва Упраўленне па справах замежнікаў з-за затрымкі выдачы даведкі. Калі сітуацыю не атрымаецца вырашыць праз амбудсмена, Сяргей гатовы звяртацца ў суд.

У яго таксама ёсць рахунак у банку PKO BP, дзе, паводле яго слоў, такія жорсткія меры не прымяняюцца:

«Там мне пішуць цікавыя паведамленні ў дадатку — маўляў, прыйдзіце ў аддзяленне, данясіце дакументы. Але рахункі не блакуюць, пагроз блакіроўкі не было. Абмежавана толькі магчымасць адкрываць новыя прадукты (напрыклад, я не змог онлайн адкрыць там ашчадны рахунак — сістэма папрасіла прыйсці ў аддзяленне). Я планую дайсці туды, як толькі атрымаю даведку ад ваяводы».

Еўракамісія раней давала тлумачэнні: санкцыі не павінны закранаць расіян і беларусаў з легальным статусам у Еўропе.

Каментары10

  • Бывший политзэк
    16.07.2026
    Думаю, опытный специалист мог бы подобрать себе страну поблагополучнее.
  • слава богу
    16.07.2026
    выявили "террориста" и заблокировали его 10 отмытых тысяч ;) СТрашно подумать, что он мог бы устроить,например, купить 10 000 ножей по 1 евро и вооружить 10000 террористов )
  • Рэтранслятар фінансавы
    16.07.2026
    З усімі прыватнымі банкамі ў Польшчы чуў падобныя праблемы, проста адпаведныя дэпартаменты скідваюць з сябе адказнасць перад регулятарам, адкідваючы цяжкі KYC кейс.

    Толькі дзяржаўны ПКО неяк спакойна адносіцца да гэтага.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць