Гісторыя22

Ціханоўская падтрымала грамадскую ініцыятыву ўсталявання бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

Святлана Ціханоўская накіравала лісты Маршалку Вармінска-Мазурскага ваяводства і кіраўніцтву Музея Грунвальдскай бітвы з просьбай разгледзець магчымасць усталявання на Грунвальдскім полі гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга. Такім чынам яна падтрымала грамадскую ініцыятыву беларусаў, пад якой ужо сабрана каля тысячы подпісаў беларускіх палітыкаў, культурных і грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў і актывістаў.

У сваім лісце Ціханоўская адзначыла, што Грунвальдская бітва — гэта супольная спадчына палякаў, беларусаў, літоўцаў, украінцаў і іншых народаў, якія разам абаранялі свабоду.

Для беларусаў гэта адна з ключавых дат нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду.

«Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі», — адзначыла Ціханоўская.

У Офісе разумеюць, што сёлета рэалізаваць такую ініцыятыву ўжо практычна немагчыма. Аднак мы спадзяёмся, што мясцовыя ўлады і арганізатары святкаванняў змогуць разгледзець гэтую прапанову пры падрыхтоўцы наступных угодкаў Грунвальдскай бітвы.

Каментары2

  • Нейкае абы што
    14.07.2026
    У Офісе разумеюць, што сёлета рэалізаваць такую ініцыятыву ўжо практычна немагчыма./

    Што???
    Трэба рабіць, каб стала магчыма, а не слаць лісты пра "немагчыма".
  • Літвін
    16.07.2026
    У валцы пад Грунвальдам літвіны змагаліся за Літву. Якія белоруссы?
    Якія што, змагаліся за БССР, Паўднёва- заходні край, Белорусскую губернію? Іх яшчэ нават ў Маскве не прыдумалі, бо ў той час,яны нас яшчэ звалі літоўцамі.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць