Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў
Будуць пільнаваць, ці не занялі яны «кіраўнічыя пасады» ў дзяржаўнай ці нават прыватнай арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 230 «Аб пытаннях праходжання ваеннай службы, службы ў ваенізаваных арганізацыях». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 ліпеня і ўступіў у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання.
Міністэрства абароны, органы ўнутраных спраў, Следчы камітэт, органы фінансавых расследаванняў КДК, дыпламатычная служба, органы па надзвычайных сітуацыях цяпер абавязаны не радзей за два разы на год адсочваць працаўладкаванне асоб, звольненых з ваенных пасад і пасад начальніцкага складу «па дыскрэдытуючых абставінах». Маніторынг доўжыцца пяць гадоў з дня звальнення.
Калі выявіцца, што такі чалавек заняў кіруючую пасаду ў дзяржаўнай ці прыватнай арганізацыі, інфармацыя накіроўваецца ў мясцовыя выканкамы «для прыняцця мер рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам». Праўда, у самім указе не прапісваецца прамая забарона на працаўладкаванне — толькі механізм адсочвання і паведамлення ўладам. Што яны будуць рабіць з такой інфармацыяй, незразумела.
Каментары
Поразительно, лукашенки и не скрывают что, Беларусь стала скотным двором, для своих людей (для красауцау, лукашистов и привезенных, для замены выгнанных из Беларуси беларусов, новой обслугой и прислугой в виде пакистанцев, узбеков), но не для беларусов ! Это же какая гремучая смесь получится на выходе ???, когда, в едином экстазе, сольются красауцы, лукашисты и их новая прислуга и обслуга, пакистанцы, узбеки ??? !!!На что станет похожа Беларусь ???
А за нормальными беларусами, которые хотят быть беларусами в Беларуси, надо следить пять лет ? Надо их раздевать до гола при прохождении таможенного контроля, при возвращении в Беларусь, записывать их в экстремисты, незаконно садить в тюрьмы, незаконно увольнять, отчислять, избивать, убивать.
Оруэлл завидует, лукашенки обошли, на несколько корпусов, устройство описанного им "Скотного Двора", устройством и организацией своего скотного двора.
Ці ёсць яна зараз, не глядзеў. Хутчэй за ўсё, там і будзе забарона на працу на кіраўнічых пасадах.