Спорт55

Найбліжэйшым часам зборную Беларусі па хакеі могуць дапусціць на міжнародныя спаборніцтвы

З беларускай зборнай найбліжэйшым часам могуць быць знятыя абмежаванні па ўсіх узроставых катэгорыях, напісаў у сваім тэлеграм-канале інсайдар Артур Хайрулін.

Фота: ФХБ

У такім выпадку нацыянальная каманда вернецца да міжнародных спаборніцтваў.

Магчыма, рашэнне будзе прынята на гэтым тыдні падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Швейцарыі. Звычайна ў апошні тыдзень чэмпіянату праходзіць пасяджэнне Міжнароднай федэрацыі хакею, дзе прымаецца некалькі пастаноў. 

Абмежаванні ў дачыненні да беларускіх (і расійскіх) хакеістаў дзейнічалі з 28 лютага 2022 года пасля пачатку нападу на Украіну.

Хакейная беларуская зборная прапусціла пяць чэмпіянатаў свету. Сайт championat.com нават спрагназаваў, што падчас сёлетняга чэмпіянату, што праходзіць у Швейцарыі, наша зборная з новым пакаленнем гульцом магла б змагацца за медалі.

Праўда, падчас ЧС-2021 беларусы занялі ў сваёй групе апошняе месца і павінны былі пакінуць элітны дывізіён. Тое першынство, дарэчы, мелася прайсці ў Мінску і Рызе, але з-за рэпрэсій у Беларусі ўсе матчы ў Мінску аддалі сталіцы Латвіі.

Каментары5

  • Тамаш
    27.05.2026
    Трэба пісаць ва ўсе международныя арганізацыі і прыкладаць здымкі збітых людзей. Лукашысты-спарцмены павіны гуляць у сваім вусатым гаўне. Ніякіх гульняў з забойцамі!
  • Venlo
    27.05.2026
    ТОлькі ў дывізіён, дзе Кітай і Аўстралія гуляюць, бо гэтыя баягузы і зборнай Аустраліі па хакею прайграюць))
  • Вашая дарагая
    27.05.2026
    Я ўдзячная і вітаю гэты бескампрамісны крок Міжнароднай федэрацыі хакею і нашага добрага сябры Рэнэ Фазэля. Шмат гадоў мы разам з Фондам спартовай салідарнасці і ягоным мудрым кіраўніком спадаром Апейкіным аказваем ціск на рэжым. Гэты былючы ўдар па дыктатару, калі мы разам выцягваем ягоную спартовую хунту над глабальны лёд пад пражэктары ўсяго свету сведчыць пра тое, што Беларусь застаецца на павестцы дзякуючы нашым падарожжам і намаганням. Разам мы зможам плюнуць з трыбун усяго свету ў бок прыкарытных гульцоў тэрарыста. Давайце пакажам, якія мы моцныя. Да перамогі!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?20

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы3

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць