Грамадства66

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects

У мінскім офісе вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects другі дзень запар працавалі сілавікі. Паводле інфармацыі выдання «Люстэрка», 10 красавіка там зноў адбываліся затрыманні. На працоўныя месцы выклікалі ўсіх супрацоўнікаў, у тым ліку тых, каго не было падчас першага візіту сілавікоў.

Офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects. Фота: zrobim.by

Як расказала «Люстэрку» знаёмая з сітуацыяй крыніца, раніцай 10 красавіка ў мінскі офіс ZROBIM architects зноў прыходзілі сілавікі. Паводле слоў крыніцы, як і напярэдадні, следчыя дзеянні праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Суразмоўца паведаміў, што большасць з прыкладна 50 супрацоўнікаў, затрыманых 9 красавіка, былі адпушчаныя. Аднак заснавальнік кампаніі Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar), паводле папярэдніх даных, застаецца пад вартай. Другі сузаснавальнік студыі, Аляксей Караблёў, знаходзіцца ў ЗША.

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было на працоўных месцах. Сёння сказалі ўсім выйсці ў офіс», — дадала крыніца.

Хто менавіта аддаў такое распараджэнне, ёй невядома.

Перад гэтым раніцай 9 красавіка сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс ZROBIM architects. Як паведамлялі тады «Люстэрку» дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы, былі затрыманыя ўсе, хто знаходзіўся на месцы — каля 50 чалавек. Таксама быў недаступны працоўны сервер кампаніі.

Афіцыйна прычыны цікавасці сілавікоў да адной з самых паспяховых архітэктурных студый Беларусі дагэтуль не агучаныя. Увечары, аднак, адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналаў звязаў затрыманні з допісам заснавальніка кампаніі Андрэя Макоўскага ў сацыяльнай сетцы Threads.

У пачатку сакавіка прадпрымальнік расказаў, што ў кампанію прыйшоў ліст ад дзяржаўных органаў з патрабаваннем наняць у штат ідэолага. Прапагандысты расцанілі гэты допіс як незадавальненне.

«Ну, і вынік сябе чакаць не прымусіў. Проста там, дзе няма ідэолагаў, — змагарства пачынае расці як цвіль, даводзіцца больш радыкальнымі сродкамі парадак наводзіць», — гаварылася ў паведамленні.

Каментары6

  • Ёсік
    10.04.2026
    Боўдзілы лукашыскія, дзе ёсьць вашыя ідэолагі (а ідэялогіі няма, толькі Безь яго зьнікнем), там не тое, што цвіль, там багна дый дрыгва. Няма куды красаўцаў уладкаваць?
  • тутэйшы
    10.04.2026
    Печально, частник добился таких высот в архитектуре.
  • Вольга
    10.04.2026
    Кожнаму затрымальніку - па пажыццёваму.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць