Грамадства1717

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі

Раніцай 9 красавіка сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс вядомай архітэктурнай кампаніі ZROBIM architects. Паводле інфармацыі выдання «Люстэрка» ад дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц, затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія знаходзіліся на месцы, — гэта каля 50 чалавек. Прычына цікавасці сілавікоў да кампаніі пакуль невядомая.

Заснавальнікі ZROBIM architects Аляксей Караблёў (злева) і Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar). Фота: probusiness.io

Як паведамілі «Люстэрку» яго крыніцы, сілавікі прыйшлі ў офіс ZROBIM architects, размешчаны ў Мінску, сёння, 9 красавіка, каля 11‑й гадзіны раніцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, былі затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія ў той момант знаходзіліся на рабочых месцах. Гаворка ідзе прыкладна пра 50 чалавек. Сярод затрыманых нібыта і сузаснавальнік — Андрэй Макоўскі.

Таксама, як паведамляюць крыніцы «Люстэрка», на гэты момант недаступны працоўны сервер кампаніі, праз які ў тым ліку работнікі працуюць дыстанцыйна.

Прычыны цікавасці сілавікоў да адной з самых вядомых і паспяховых архітэктурных студый Беларусі на гэты момант невядомыя.

ZROBIM architects — беларуская архітэктурная студыя, заснаваная ў 2011 годзе Андрэем Макоўскім (Андрусь Bezdar) і Аляксеем Караблёвым. Кампанія вядомая сваімі праектамі ў сучаснай архітэктуры і дызайне, працуе як у Беларусі, так і за мяжой.

Студыя актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі і блог, дзе дзеліцца новымі праектамі і навінамі. Кампанія рэгулярна атрымлівае прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды. Так, у мінулым годзе іх праект школы ў сталічным мікрараёне Новая Баравая стаў пераможцам IIDA Global Excellence Award 2025 у катэгорыі «Адукацыя».

Каментары17

  • Ё
    09.04.2026
    Зараз лукамолы прыцягнуць ха вушы ўхіленне ад падаткаў і іншы маразм, але на маю думку, справа ў блозе, дзе з’яўляліся матэрыялы на беларускай мове. Сілавікі працуюць на зачышчэнне грамадскага поля, была справа лекараў, пісьменнікаў, выдаўцоў, а цяпер надыйшла чарга архітэктараў.
  • Пікачу
    09.04.2026
    Не сядзеў - не беларус
  • Gorliwy Litwin
    09.04.2026
    Вось гэта я разумею, сцвярджаецца Дзяржаўнасць. На вякі. Гэтыя белыя рускія самураі любімую ўладу не аддадуць.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць