Спорт22

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ

«Чыкага Блэкхоўкс» сёння ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі разгромна прайграла «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з лікам 1:6. 

Фота: NHl.com

Беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў гуляў у першай пары абаронцаў. 20‑гадовы беларус правёў на лёдзе 22 хвіліны 33 секунды, нанёс 6 кідкоў (адзін з іх міма варот), заблакаваў два кідкі суперніка і правёў два сілавыя прыёмы.

Таксама ў актыве Леўшунова дзве страты, і завяршыў ён матч з паказчыкам карыснасці «-2»

Усяго ў гэтым сезоне НХЛ Леўшуноў правёў 68 матчаў, у якіх набраў 24 балы (дзве закінутыя шайбы і 22 выніковыя перадачы). Яго паказчык карыснасці складае «-41» (найгоршы ў лізе). У найбліжэйшага антыканкурэнта — -36.

Як лічыцца каэфіцыент карыснасці? 

Гулец атрымлівае «+1» (плюс), калі яго каманда забівае гол пры роўных складах або ў меншасці, і ён у гэты момант знаходзіцца на лёдзе. Атрымлівае «−1» (мінус), калі яго каманда прапускае гол пры тых жа ўмовах, і ён знаходзіцца на лёдзе.

«Чыкага Блэкхокс» пасля 72 праведзеных матчаў мае ў актыве 68 балаў і займае 15‑е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Каментары2

  • Першыя…з канца
    28.03.2026
    Хоць дзесці мы сабе праявілі
  • Артем Левшунов был ПЕРВЫМ! ;)
    28.03.2026
    Приехал как-то Брежнев в США, а Никсон позвал его пробежать стометровку — кто быстрее.

    Брежнев, естественно, проиграл.

    Ну, в «Правде» не растерялись: «Товарищ Брежнев пришел вторым, а Никсон — предпоследним».

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць