Грамадства11

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску

Яго паставілі на станцыі метро «Каменная Горка». 

Першы аўтамат, які дазваляе купіць букет, запрацаваў у сталічным метро, паведамляюць Мінск-навіны.

Ён знаходзіцца ў падземным пераходзе ля станцыі метро «Каменная Горка» і функцыянуе кругласутачна.

У вітрыне — кветкавыя кампазіцыі ад сталічнага парнікова-цяплічнага камбіната. Яго супрацоўнікі дыстанцыйна адсочваюць наяўнасць кветак у аўтамаце і па меры іх рэалізацыі будуць падвозіць новыя.

Каб купіць, трэба ўвесці код абранага букета. Аплата робіцца на месцы банкаўскай картай. Збоку прылады для гэтага ёсць тэрмінал, да якога прыкладваюць «пластык». Разлічыцца таксама прапанавана карткай з тэлефона.

Пасля паспяховай аплаты павінна аўтаматычна адкрыцца вечка з патрэбным букетам. Каб яго забраць, у пакупніка будзе 20 секунд да яе закрыцця.

На сценцы прылады размешчана кароткая інструкцыя, прытрымліванне якой дазволіць атрымаць кветкі.

Каментары1

  • Талмач
    14.02.2026
    Так сабе навіна. Калі што, на запраўках Газпраму ў Менску можна было купляць кветкі праз аўтамат яшчэ прынамсі ў 23м годзе.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць