Свет77

Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «разуменняў», дасягнутых у Анкорыджы

Расійскае кіраўніцтва ўсё часцей спасылаецца на нейкія таемныя пагадненні з ЗША па ўкраінскім пытанні, дасягнутыя падчас сустрэчы ў Анкорыджы, і настойвае на іх. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Прарыў па Украіне магчымы толькі пры захаванні разуменняў, дасягнутых у Анкорыджы, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Ён падкрэсліў, што Крэмль не хоча публічна ўдавацца ў дэталі дасягнутых дамоўленасцяў, размовы трэба весці ў закрытым рэжыме.

Прыкладна так на гэтую тэму выказаўся і міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Ён падкрэсліў, што Масква прыняла канкрэтную прапанову Вашынгтона. Паводле яго слоў, «калі падыходзіць па-мужчынску», то пытанне павінна быць вырашана, паколькі расійскі бок даў згоду на ўмовы ЗША.

Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што Крэмль не цікавіць меркаванне Украіны ці Еўрасаюза з іх «пячорнай русафобіяй». Ключавым для Пуціна застаецца выключна пазіцыя Злучаных Штатаў.

Лаўроў кажа, што пасля Анкорыджа Расія была гатовая да маштабнага супрацоўніцтва з ЗША, аднак на практыцы бачыць толькі новыя санкцыі.

«Пакуль на практыцы ўсё выглядае наадварот: уводзяцца новыя санкцыі, ідзе «вайна» супраць танкераў у адкрытым моры ў парушэнне Канвенцыі ААН па марскім праве. Індыі і іншым нашым партнёрам спрабуюць забараніць купляць танныя, даступныя расійскія энерганосьбіты — Еўропе даўно ўжо забаранілі – і прымушаюць купляць утрая даражэй амерыканскі звадкаваны прыродны газ. Гэта значыць на эканамічнай ніве амерыканцы абвясцілі задачу эканамічнага дамінавання», — сказаў Лаўроў. 

Каментары7

  • ●
    09.02.2026
    Проблеммы индейцев шерифа не касаются .
  • Ваўкалак
    09.02.2026
    Злодзеі плачуцца, што не выконваюцца якіясьці дамоўленасці. Цырк на дроце.
  • SK
    09.02.2026
    Ахаха! Ілжывыя маскавіты нешта распавядаюць пра датрыманне дамоўленасцей.

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць